Мідыя — рабаўладальніцкая дзяржава ў паўночна-заходняй частцы Іранскага нагор'я. Існавала ў 7Час узнікнення паводле асірыйскіх крыніц.—6 ст. да н.э. Сталіца: г. Экбатана.

У часы праўлення цара Кіяксара (625 ці 624 — 584 да н.э.) Мідыя была найбольшай дзяржавай Старажытнага Усходу. Заваявала Манейскае царства (Ману), Урарту, у саюзе з Вавілоніяй разграміла Асірыю. У 550 ці 549 да н.э. была заваяваная персамі і ўвайшла ў склад дзяржавы Ахеменідаў.

Літаратура С.170.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя краіны