Кам’янскэ (), у 1936—2016 гадах — Днепрадзяржы́нск () — горад ва Украіне, у Днепрапятроўскай вобласці. Вядомы з 1750 года. Порт на рацэ Дняпро. Чыгуначная станцыя. Чорная металургія, хімічная прамысловасць, машынабудаванне (вагонабудаванне, вытворчасць кацельнага абсталявання), энергетычная, лёгкая, харчовая прамысловасць. ТЭЦ. ГЭС. Днепрадзяржынскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Музей гісторыі горада.
У 1979 годзе недалёка ад горада адбылася авіякатастрофа.
19 мая 2016 года Вярхоўная Рада Украіны ў рамках дэкамунізацыі прыняла пастанову аб перайменаванні Днепрадзяржынска ў Кам’янскэ.
Гарады-пабрацімы Бабруйск, Беларусь Кельцы, Польшча Тэміртау, Казахстан Дрэздэн, Германія Каменск-Уральскі, Расія.
Адукацыя і навука Дняпроўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Вядомыя асобы Лідзія Міхайлаўна Кукраш (нар. 1934) — беларускі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Віктар Савельевіч Саенка (нар. 1937) — беларускі архітэктар. Георгій Канстанцінавіч Нацэўскі (1931—2003) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік БССР. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт Днепрадзяржынскага гарсавета
Катэгорыя:Гарады Днепрапятроўскай вобласці Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Украіны
Катэгорыя:Населеныя пункты на Дняпры