Аўсянкавыя, стрынаткавыя (Emberizidae) — шматлікае сямейства птушак атрада вераб'інападобных.

Невялікіх памераў птушкі, трымаюцца на зямлі або ў кронах дрэў. Моцная конусападобная дзюба звычайна з вострым заканчэннем. Афарбоўка вельмі разнародная — ад аліўкава-шэрай з маскіровачнымі рыскамі праз ружовую, жоўтую, блакітна-зялёную да чырвонай і чорна-белаў. Харчуюцца галоўным чынам насеннем і ягадамі, птушаняты — дробнымі беспазваночнымі. Гняздзяцца на зямлі або на нізкіх кустах. Адрозніваецца 337-583 віды.

Гл. таксама

Аўсянка Гадлеўскага

Літаратура

Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Катэгорыя:Сямействы птушак