Алякса́ндр Пятро́віч Мазалё́ў (, Рудня, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — , ) — беларускі жывапісец, графік, педагог. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Маладосць Паходзіў з сялянская сям’і. Скончыў сярэднюю школу. У 1927 годзе паступіў вучыцца ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе займаўся жывапісам у мастака Уладзіміра Хрусталёва. Але з-за матэрыяльных цяжкасцей не скончыў вучылішча і вярнуўся на радзіму, дзе стаў загадчыкам хаты-чытальні. У 1931—1938 гадах вучыўся ў Ленінградскім інстытуце пралетарскага мастацтва, куды яго накіраваў саўгас «Запаветы Ільіча». Настаўнікамі яго былі прафесар , потым . Дыплом абараняў у мастака-баталіста . У 1938 годзе быў накіраваны выкладаць у Варашылаўградскае мастацкае вучылішча. Па запрашэнні Упраўлення па справах мастацтва БССР у 1939 годзе быў пераведзены выкладаць у Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе працаваў да 1941 года.

Перыяд Вялікай Айчыннай вайны Пад час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у дзейнасці падпольнай арганізацыі. Кватэра мастака была месцам сувязі падпольшчыкаў з партызанамі. У выніку здрады ў 1942 годзе падпольная арганізацыя была раскрыта. Мастак быў падвергнуты катаванням і адпраўлены ў Германію, у канцэнтрацыйны лагер. Пасля вызвалення з канцлагера ў 1944 годзе ваяваў у Чырвонай Арміі, але быў цяжка кантужаны ў баях пад Вільняй, што давала пра сябе ведаць усё жыццё.

Пасляваенныя гады

З 1948 года стаў жыць у Мінску. У 1948—1952 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы. З 1956 па 1970 — у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Удзельнічаў у рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаўках.

Творчасць Працаваў у галіне станковых жывапісу і графікі, у пейзажным, партрэтным, бытавым і батальным жанрах. Быў аўтарам тэматычных карцін, у якіх вельмі ёміста ўвасабляліся характэрныя прыкметы таго часу і галоўныя грамадскія ідэалы. Сярод яго твораў:

«Гродна. 1939» (1940), «Старая вёска», «Вясна» (1947), «У партызанскім штабе» (1958), «Мінск. Плошча Перамогі» (1960), «На канікулах» (1966, НММ) графічныя творы «Салдат» (1952), «У штабе бацькі Міная» (1953), «Атака» (1960), «Знішчэнне фашысцкага гарнізона» (1967) і іншыя.

Сярод творчай спадчыны мастака таксама шмат эцюдаў, накідаў і замалёвак. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Спасылкі Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5: Биографический справочник / Редкол. И. П. Шамякин (гл. редактор) и др. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1981. — Т. 5. — 740 с., ил. — 50000 экз. Культура і Мастацтва. Вольга Архіпава «Фарбы і адценні сонечнага святла» Дробаў Л. Н. Аляксандр Пятровіч Мазалёў //1976, Мінск. 37 с. с іл. Тыраж 3500 асобнікаў.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў