Фібула з Малышкаўскага гарадзішча — бронзавая падковападобная фібула I—III стст., знойдзеная А. Р. Мітрафанавым пры раскопках Малышкаўскага гарадзішча. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Апісанне Кольца фібулы мае трохвугольнае сячэнне, на сярэдзіне маецца рэльефны выступ, канцы завершаны ў выглядзе невялічкіх дыскаў. На дысках невялікія круглыя паглыбленні, абведзеныя кольцамі-выемкамі, якія разам з паглыбленнямі запоўнены чырвонай эмаллю. Фібула з Малышкаўскага гарадзішча — адзіная аздобленная такім чынам знаходка ў помніках культуры штрыхаванай керамікі ў Беларусі. Такія фібулы трапляюцца ў Літве, дзе яны датуюцца сярэдзінай ІІ ст. н. э.Kulikauskas, Kulikauskiеne, Tautavičіus, 1961. P. 228; Pav. 153. Малышкінская знаходка, безумоўна, прывазнаяЯ. Г. Звяруга. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі / Матэрыялы па археологіі Беларусі, Вып. 10. — Мінск: ДНУ «Інстытут гісторіі НАН Беларусі», 2005. — 174 с., іл. ISBN 985-6769-07-8.

Літаратура

Я. Г. Звяруга. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі / Матэрыялы па археологіі Беларусі, Вып. 10. — Мінск: ДНУ «Інстытут гісторіі НАН Беларусі», 2005. — 174 с., іл. ISBN 985-6769-07-8

Катэгорыя:Фібулы Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты Катэгорыя:культура штрыхаванай керамікі Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі Катэгорыя:Экспанаты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Вілейскага раёна