Кароль з Традэнса — шахматная фігурка караля, знойдзеная ў 1964 годзе пры раскопках паселішча Традэнс ў Нарвегіі.
Апісанне Фігурка выразана, як мяркуюць даследчыкі, з елкі. Яна ўяўляе сабой постаць мужчыны, які сядзіць на троне, зробленым у выглядзе куба. Валасы ў мужчыны доўгія — даходзяць да сярэдзіны шыі. Твар абрамляюць барада і вусы. На галаве крыху стылізаваная карона заходнееўрапейскага ўзору. На спінцы трона, якая па вышыні даходзіць да сярэдзіны спіны мужчыны, знаходзяцца сем аднолькава круглых вярхушак.
Гл. таксама Кароль са Слуцка
Спасылкі Слуцкі цар на троне з квадрата
Катэгорыя:Шахматныя фігуры Катэгорыя:Археалагічныя аб'екты ў Нарвегіі