Конрад Вільгельм Мягі (, 1 лістапада 1878, Тартумаа, Эстонія — , , Эстонія) — эстонскі мастак, майстар краявідаў.

Біяграфія Конрад нарадзіўся 1 лістапада 1878 года ля Тарту. Пачаў вучыцца ў Тарту на курсах малявання Таварыства нямецкіх рамеснікаў. У 1903 годзе паступіў у Цэнтральнае вучылішча тэхнічнага малявання імя Штыгліца ў Санкт-Пецярбургу, але вымушаны быў перапыніць вучобу з-за ўдзелу ў рэвалюцыйных падзеях 1905 года. Лета 1906 года мастак правёў на Аландскіх астравах, маляўнічая прырода якіх натхніла яго на стварэнне пейзажаў.

У 1907 годзе Мягі пераехаў у Парыж, а ў перыяд з 1908 па 1910 гады мастак знаходзіўся ў Нарвегіі, адкуль зноў з’ехаў у сталіцу Францыі. У 1910 годзе ўпершыню пазнаёміў Эстонію са сваімі працамі, даслаўшы з Нарвегіі некалькі карцінаў, як «Нарвежскі пейзаж з хвояй», «Нарвежскі пейзаж» і іншыя.

У 1912 годзе вярнуўся на радзіму ў Эстонію. Лета 1913 і 1914 гадоў правёў на востраве Саарэмаа, дзе дарэчы намаляваў карціну «Марская капуста». Мягі быў адным з заснавальнікаў і натхняльнікаў Тартускага мастацкага таварыства «Палас» (), а затым — і мастацкай школы пад тым жа назвай. Вучань — Крысцьян Тэдэр.

Цікавыя факты Медалём Конрада Мягі ўзнагароджваецца штогод лепшы жывапісец Эстоніі.

Галерэя

Спасылкі

Конрад Мягі Віртуальны музей

Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Эстоніі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Эстоніі