Капавушка з Навагрудка — капавушка XII ст., знойдзеная ў Навагрудку на тэрыторыі вакольнага горада на падлозе дома заможнага гараджаніна, распісанага фрэскамі. Захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.
Апісанне Зроблена з рогу высакароднага аленя мясцовым майстрам. Наверша капавушкі зроблена як фігурка старажытнага музыканта, які сядзіць на лаўцы кубічнай формы і грае на трапецападобным трохструнным шчыпковым інструменце, магчыма, псалтыры, на падстаўцы. Струны інструмента вертыкальна нацягнуты на дошцы. Музыкант бязвусы і безбароды, валасы каротка падстрыжаныя. Апрануты ў доўгую кашулю перахопленую поясам, яна спускаецца да кален, на галаве — лямцавая шапка, насунутая на лоб. Сярэдзіна капавушкі з вялікім валікам, а ніжняя частка гладкая з лапатачкайМядзведзева В. У. Касцярэзная вытворчасць Навагрудка ў сярэдневякоўі.
Фігурка з Навагрудка падобная да фігуркі барабанашчыка з Ваўкавыска. У фігурак на іх адзін тып твару, прычосак, шапак і кашуль. Такое падабенства аблічча музыкантаў дае падставы думаць, што кастарэзы, якія іх рабілі, выяўлялі старажытных музыкантаў прафесіяналаў. Навагрудскі музыкант дае ўяўленне пра песняра, які граў на псалтыры ў доме багатага гараджаніна.
М. Нікалаеў і П. Канакоў атрыбутуюць капавушку як плектр, якім гралі на струнных музычных інструментах тыпу гусляўНікалаеў М. Канакоў П. Паспрабуем прачытаць «ілюмінацыю» // Мастацтва Беларусі. 1988. С. 39—41..
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Навагрудка Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Вырабы з дрэва Катэгорыя:Экспанаты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь