«Бешыкташ» () — турэцкі футбольны клуб, які ўваходзіць у аднайменнае спартовае аб’яднанне «Бешыкташ». Ён грунтуецца ў Стамбуле ў гарадскім раёне Бешыкташ каля Басфора, бліз палаца Долмабахчэ. Гэта адзіны турэцкі клуб, на эмблеме якога намаляваны сцяг краіны, бо «Бешыкташ» 16 мая 1952 года выступаў у статусе нацыянальнай каманды супраць зборнай ГрэцыіКамнем вниз Besiktas JK . За гэта Турэцкая футбольная федэрацыя дазволіла «Бешыкташу» размясціць на эмблеме клуба выяву нацыянальнага сцяга. Колеры клуба: чорна-белыя.
Гісторыя
Раннія гады «Бешыкташ» быў створаны ў 1903 годзе ў позні перыяд існавання Асманскай імперыі. Група з 22 маладых людзей сабраліся ў пэўны днень каб заняцца цялеснымі практыкаваннямі ў раёне Бешыкташ. Яны пачалі займаццца ўвосень 1902 года, у садзе маёнтка Асмана Пашы, які тады праходзіць службу ў медынскай гвардыі. Розныя спартыўныя мерапрыемствы, якімі займаліся маладыя людзі, уключалі ў сябе практыкаванні на турніку, паралельных брусах, барацьбу, цяжкую атлетыку і гімнастыку. Сярод удзельнікаў такі практыкаванняў былі сын Асман Пашы, Мехмет Шаміл і Хусейн Берэкет, і іншыя маладыя людзі. Султан Абдул-Хамід II меў тайных агентаў, якая хадзілі па горадзе, паведамляючы султану пра любыя мерапрыемствы і зборы, якія маглі несці палітычны характар. Гэтыя агенты даведаўшыся пра спартыўны гурт арыштавалі маладых людзей і павезлі ў паліцэйскі вучастак. Аднак напружаная сітуацыя хутка вырашылася, бо некаторыя з гэтых маладых людзей былі блізкія да палацавых афіцэраў.
Групе дазволелі працягваць свае практыкаванні, бо яны не гулялі ў футбол, які ў тыя дні быў забаронены ў Турцыі. На самай справе, Сехзадэ Абдулхалім, які меў дачыненне да султанскай адміністрацыі падтрымліваў заняткі юнакаў.
Гімнастычны клуб Берэкету быў заснаваны спецыяльным дазволам у 1903 годзе. Іхнія спартыўныя мерапрыемствы атрымалі большыя свабоды пасля стварэння канстытуцыйнай манархіі ў 1908 годзе. Пасля палітычных падзей 31 сакавіка 1909 года, Фуат Балкан і Мазгар Казанчы, якія былі ў Эдзірнэ, дайшлі ў Стамбул з рухам арміі. Пасля сцішэння палітычных падзей Фуат, які быў добрым трэнерам па фехтаванні, і Мазхар, які быў добрым штангістам і займаўся барацьбой, падтрымалі моладзь і атрымалі іхную згоду на ўдзел у спартыўных мерапрыемствах разам. Фуат Балкан зрабіў у сваім доме штаб-кватэру клуба, які тым часам атрымаў назву «Бешыкташ».
Першыя гады ў футболе З ростам папулярнасці футбола ў Асманскай імперыі ў 1910 годзе, члены спартыўнага клуба «Бешыкташ» павольна пачалі больш увагі надаваць футболу. У жніўні 1911 года, Ахмет Шэрафецін Бей стварыў на базе клуба футбольную каманду. «Бешыкташ» не ўваходзіў у ніводную мясцовую лігу да 1918 года, калі яны атрымалі перамогу ў сваім першым чэмпіянаце адной з ліг Стамбула. У 1921 годзе яны атрымалі перамогу ў лізе яшчэ раз. У 1924 годзе «Бешыкташ» разам з «Галатасараем» і «Фенербахчэ» ўтварылі чэмпіянат Стамбула.
Дасягненні
Турцыя Чэмпіянат Турцыі: 15px Чэмпіён (16): 1956/57, 1957/58, 1959/60, 1965/66, 1966/67, 1981/82, 1985/86, 1989/90, 1990/91, 1991/92, 1994/95, 2002/03, 2008/09, 2015/16, 2016/17, 2020/21 15px Другое месца (14): 1962/63, 1963/64, 1964/65, 1967/68, 1973/74, 1984/85, 1986/87, 1987/88, 1988/89, 1992/93, 1996/97, 1998/99, 1999/00, 2006/07 Кубак Турцыі: 15px Пераможца (10): 1975, 1989, 1990, 1994, 1998, 2006, 2007, 2009, 2011, 2021 Суперкубак Турцыі: 15px Пераможца (9): 1967, 1974, 1986, 1989, 1992, 1994, 1998, 2006, 2021
Склад Станам на люты 2024 года.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт спартыўнага аб’яднання «Бешыкташ»
Сайт фанатаў
Бешыкташ