Аларых II (загінуў у 507 годзе) — кароль вестготаў у 484—507 гадах.

Біяграфія

Пачатак кіравання Аларых II быў сынам Эйрыха і Рагнахільды. На момант свайго ўзыходжання на прастол ён, верагодна, быў яшчэ вельмі юны, з прычыны таго, што Тэадорых Вялікі ў 507 годзе называе яго мужчынам у росквіце сілКасіядор, 3, 4. З аднго ліста Сідонія Апалінарыя ад 466/467 года зразумела, што да моманту напісання гэтай ліста Рагнахільда ўжо нарадзіла Аларыха, але ён быў яшчэ маленькім дзіцем. 28 снежня 484 года Аларых заняў у Тулузе прастол свайго бацькі. Крыніцы незвычайна скупа асвятляюць гісторыю кіравання Аларыха II, паведамляючы толькі пра найважнейшыя падзеі, якія адбываліся ў гэты перыяд.

Міжнароднае становішча

Дапамога остготам Напачатку кіраванні Аларыха II становішчу Вестгоцкага каралеўства, здавалася, нічога не пагражае. Улада Аларыха распаўсюджвалася на велізарную тэрыторыю ад Атлантычнага акіяна да Альпаў і ад Гібралтарскага праліва да Луары. Гэта было самая вялікая варварская дзяржава ў Еўропе. Перамогі бацькі Аларыха Эйрыха павялічылі прэстыж вестготаў, якія здаваліся непераможнымі.

У 489 годзе роднасны вестготам народ — остготы, на чале з каралём Тэадорыхам Вялікім выступілі супраць Адаакра, які кіраваў у Італіі, і ўварваліся ў гэту краіну. Спачатку остготы параўнальна лёгка пераадолелі супраціўленне арміі Адаакра, але ўжо ў наступным, 490 годзе той здолеў перайсці ў контрнаступленне і нават аблажыў свайго праціўніка ў Тыцынэ (суч. Павія). І тады на дапамогу остготам прыйшлі вестготы. Вестгоцкая армія, якая ў сваю чаргу ўварвалася Ў Італію, дамаглася зняцця аблогі з Павіі, а затым разам з остгоцкай уступіла ў бой з войскамі Адаакра на рацэ Адзе, і тут 14 жніўня 490 года злучаныя гоцкія сілы ўшчэнт разграмілі разнастайнае войска Адаакра і вымусілі праціўніка схавацца ў Равене. Пасля гэтага вайна ў Італіі звялася да аблогі Равены, якая доўжылася два з паловай гады, але вестготы ў ёй, здаецца, ужо не ўдзельнічалі. Калі Тэадорых у 493 годзе стаў бясспрэчным гаспадаром Італіі, ён аддаў сваю дачку Тыўдыгота ў жонкі Аларыху.Іардан. Гетыка. 298 Гэты шлюб злучыў абодва знатныя гоцкія каралеўскія роды Амалаў і Балтаў. Остгоцкае каралеўства ў Італіі станавілася натуральным саюзнікам Вестгоцкага.

Узаемаадносіны з франкамі Тым часам змянілася становішча ў Паўночнай Галіі. Калі вестготы авалодалі Паўднёва-Заходняй і нават Паўднёвай Галіяй, а бургунды — Паўднёва-Усходняй, паўночная частка краіны, дзе яшчэ захоўвалася рымская ўлада, была адрэзана ад Італіі. Там практычна самаўладна кіраваў Эгідзій, а праз некаторы час пасля яго смерці кіраўнікоў Паўночнай Галіі стаў сын Эгідзія Сіягрый. Рыгор Турскі нават называе яго «каралём рымлян» (). Гэта, вядома, няслушна, і ён хутчэй за ўсё, меў тытул рымскага патрыцыя, як яго называе яго Фрэдэгар у сваёй «Хроніцы», але ён добра адлюстроўвае рэальнае становішча Сіягрыя. Відаць, паміж Сіягрыем і Аларыхам усталяваліся калі не дружалюбныя, то мірныя і, мабыць, узаемавыгадныя адносіны.

thumb|200px|злева|Аларых II выдае Сіягрыя паслам Хлодвіга У 481 годзе каралём франкаў, якія ўжо жылі на паўночным усходзе Галіі, стаў ваяўнічы Хлодвіг I, які перамог у 486 годзе пад Суасонам Сіягрыя. Пераможаны бег у Тулузу, дзе Аларых спачатку падаў яму пытулак. Аднак пазней, калі Хлодвіг пад пагрозай абвяшчэння вайны запатрабаваў яго выдачы, вестготы саступілі. Сіягрый быў закуты, перададзены франкскім пасланцам і затым пакараны смерцю. Гэты ганебны ўчынак Аларыха дазваляе зрабіць выснову аб тым, што вестготы ўсведамлялі ваенную перавагу франкаў. Выдача Сіягрыя не прывяла да ўсталявання добрых адносін з франкамі. Вестготы атрымалі на поўнач ад сваёй мяжы новага і даволі моцнага ворага.

Хлодвіг не абмежаваўся заваяваннем Паўночнай галіі, яго мэтай было падпарадкаванне ўсёй Галіі. А для гэтага было трэба знішчыць вестготаў. У наступныя гады, магчыма, адбываліся сутыкненні з франкамі ў вобласці сярэдняй Луары. У 496 годзе Аларых адбіў горад Сент у Хлодвіга. Такім чынам, за нейкі час да перамогі Аларыха ён знаходзіўся ў руках франкаў. Гэты горад знаходзіўся ў самым сэрцы вестгоцкіх паселішчаў у Аквітаніі. Праз два гады, у 498 годзе франкі занялі нават Бардо, дзе яны захапілі ў палон вестгоцкага герцага Суатрыя.«Капенгагенскі працяг „Хронікі“ Праспера Аквітанскага» Каля 500 года скарыстаўшыся разладамі ў бургундскім каралеўскім доме, Хлодвіг уварваўся ў Бургундыю. Армія бургундскага караля Гундабада пацярпела паражэнне, і сам кароль насілу выратаваўся. Але франкі, вырашыўшы, што яны значна саслабілі Бургундскае каралеўства, сышлі, а Гундабад звярнуўся па дапамогу да Аларыха. І той, цвяроза ацаніўшы становішча, прыйшоў да яго на дапамогу. З дапамогай вестготаў Гундабад разграміў свайго брата Гадэгізеля, якого падтрымлівалі франкі. Франкскіх палонных Гундабад адправіў у Тулузу да Аларыха. Гундабад, які атрымаў перамогу, ва ўзнагароду за дапамогу ў 501 годзе саступіў готам Авіньён. Каля 502 года гэтыя сутыкненні скончыліся. Паколькі Аларых II і Хлодвіг сустрэліся на востраве пасярод Луары ў Амбуаза, мяжа паміж вестготамі і франкамі, верагодна, праходзіла менавіта па гэтай рацэ. Пра што вяліся перамовы, невядома, але цалкам магчыма, гаворка ішла пра ўзаемнае прызнанне ўладанняў.

Падзеі ў Іспаніі

Паўстанне Бурдунела

У час канфлікту з франкамі вестготы былі вымушаны ваяваць і ў Іспаніі. Сарагоская хроніка паведамляе, што ў 496 годзе ў Іспаніі падняў паўстанне нейкі Бурдунел, які ў наступным годзе быў выдадзены сваімі набліжанымі і спалены ў Тулузе ў медным быку. Пра выступленне Бурдунела вядома вельмі мала. Яго імя — кельцкае, і, хоць само па сабе яно яшчэ не гарантуе яго мясцовага паходжання, робіць яго ўсё ж больш верагодным. Важна і паведамленне хронікі пра захоп ім тыраніі. І ў познеантычных, і ў раннесярэднявечных аўтараў паняцце тыраніі злучаецца не з народным выступленнем (якое звычайна прыраўноўваецца да разбойнага), а з узурпацыяй улады з боку параўнальна высокапастаўленага дзеяча. Таму гаворка відавочна не можа ісці пра народнае выступленне, падобнае да паўстання багаўдаў. Бурдунел трымаўся ва ўладзе даволі доўга. Гэта сведчыць пра наяўнасць у яго нейкай падтрымкі. Можа быць, гэту падтрымку яму аказала мясцовая іспана-рымская знаць, якая спадзявалася з яго дапамогай вызваліцца ад падпарадкавання вестготам. У хроніцы нічога не гаворыцца пра раён паўстання. Аднак, на падставе таго, што ўсе падзеі згадваныя ў Сарагоскай хроніцы звязаны з самой Сарагосай, можна зрабіць выснову, што выступленне адбылося дзесьці ў Тараконскай Іспаніі.

Паўстанне Пятра У 506 годзе, як паведамляе Сарагоская хроніка, готы ўзялі Тартосу і забілі тырана Пятра, галава якога была дастаўлена ў Сарагосу. У адрозненне ад імя Бурдунел імя Пётр было ўжо вядомым і даволі распаўсюджаным хрысціянскім імем. Сярод готаў такія імёны распаўсюджаны яшчэ не былі, так што Пятра можна з поўным правам лічыць іспана-рымлянінам. Тартоса размешчана ў ніжнім цячэнні ракі Эбра недалёка ад мора. Такім чынам, арэнай выступлення Пятра была (і цяпер у гэтым ужо нельга сумнявацца) Тараконская Іспанія. Менш чым праз дзесяць гадоў гэта правінцыя (прынамсі, яе частка) ізноў узнялася супраць вестготаў. Не выключана, што Пётр і Бурдунел былі нейкім чынам звязаны з франкамі.

Зыход вестготаў у Іспанію справа|250px|thumb|Аларых II — кароль вестготаў. Карціна мастака Карлас Марыя Эсківель (1830—1867). Напісана ў 1856 годзе. Будынак Кангрэса дэпутатаў Іспаніі Цікава, што Іберыйскі паўвостраў упершыню набыў важнае значэнне ў вачах вестготаў толькі пры з’яўленні франкскай пагрозы. Датуль яны, хоць і падпарадкавалі сабе значную частку Іберыйскага паўвострава, але самі займалі толькі найважнейшыя апорныя пункты; з упэўненасцю можна казаць толькі пра прысутнасць вестготаў у Мерыдзе, дзе ў 483 годзе вестгоцкі герцаг сумесна з епіскапам паклапаціліся пра аднаўленне разбуранага моста праз Гвадыяну. Магчыма, нейкаторыя готы пасялілася ў старажытнакастыльскай Месеце, прыблізна ў вобласці Паленсіі, пасля перамогі над свевамі. Пры рымлянах Іспанія здавалася прыдаткам Галіі. Працэс раманізацыі таксама не закрануў яе (за выключэннем узбярэжжа Міжземнага мора) у такой значнай ступені, як Галію. Пачынаючы з 409 года, гэта краіна надзвычай пацярпела ад нападаў вандалаў, аланаў і свеваў. Хоць пасля знішчэння аланаў (416—418) і сыходу вандалаў у 429 годзе, утварыўся пэўны вакуум улады, які не здолела запоўніць Рымская імперыя, вестготы пачалі браць удзел у іспанскіх справах (і то вельмі нерашуча) толькі з 456 года. Пасля гэтага, у другой палове V стагоддзя яны паступова далучылі гэты паўвостраў да сваіх уладанняў. Рух ажыццяўляўся некалькімі хвалямі. Ужо ў 494 годзе Сарагоская хроніка паведамляе, што готы ўвайшлі ў Іспанію, а пад 497 годам, што яны атрымалі месцы для паселішча ў Іспаніі. Які дакладны змест маюць гэтыя кароткія паведамленні, спрэчна: адны даследчыкі мяркуюць (і гэта традыцыйны пункт гледжання), што гаворка ідзе пра пачатак перасялення вестготаў з Галіі ў Іспанію, іншыя — пра ваенную аперацыю готаў. Хоць на землях паміж Луарай і Гаронай, якія апынуліся пад непасрэднай пагрозай нападаў франкаў, жыла вельмі невялікая колькасць вестготаў, тым не менш, ужо тады перасяляцца ў Іспанію вырашыліся іх шматлікія супляменнікі з карэнных абласцей вестгоцкіх паселішчаў.

Унутраная палітыка thumb|200px|злева|Аларых II. Выява на геме. Вена. Музей гісторыі мастацтваў

Адносіны Аларыха са сваімі падданкамі артадаксальна-нікейскай веры Ваенныя дзеянні 90-х гадоў апынуліся толькі прэлюдыяй да вырашальнай сутычкі паміж франкамі і вестготамі. Велізарнае значэнне тым часам набывае рэлігійнае пытанне. Яшчэ ў 90-я гады V стагоддзя Хлодвіг прыняў хрысціянства ў яго артадаксальна-нікейскай форме, а ўслед за ім артадаксальнае хрысціянства становіцца і рэлігіяй усіх франкаў. Гэта давала Хлодвігу перавагі ў яго палітыцы, паколькі вестготы, таксама як і остготы і бургунды, былі арыянамі, у той час як мясцовае насельніцтва іх дзяржаў прытрымлівалася артадаксальна-нікейскай веры. Рыгор Турскі піша, што шматлікія жыхары Галіі тады жадалі быць пад уладай франкаў. Вядома, гэта зразумелае перабольшанне аўтара «Гісторыі франкаў», які жыў да таго ж пад уладай франкскіх каралёў, але ўсё ж у нейкай меры адлюстроўвае настроі артадаксальна-нікейскіх падданак Аларыха і асабліва артадаксальнага кліру. Аларых жа вагаўся паміж антыартадаксальнымі рэпрэсіямі і прыцягненнем нікейцаў да сваёй падтрымкі. З аднаго боку, былі сасланы некаторыя епіскапы, у тым ліку адзін з найвыдатных тэолагаў таго часу Цэзарый Арльскі, які быў сасланы ў Бардо. Яшчэ больш суровым чынам расправіўся Аларых з турскім епіскапам Валузіянам. У яго справе палітычная падаплёка была яшчэ яснейшая: ён быў западозраны ў імкненні перайсці пад уладу франкаў, і за гэта ён не толькі быў зняты з біскупскай кафедры, але і адправіўся ў выгнанне ў Іспанію, гэта значыць як мага далей ад франкскай мяжы. Артадаксальна-нікейскае духавенства было пазбаўлена падараваных яму рымскімі імператарамі прывілеяў у падатковай вобласці.

З іншага боку, менавіта Аларых II імкнуўся да наладжвання добрых кантактаў з рымлянамі. Так, магчыма, пры яго садзейнічанні адбылося правядзенне цыркавых гульняў у Сарагосе ў 504 годзе. Арганізацыя гульняў лічылася імператарскім прывілеем; Аларых мог разлічваць паўстаць, такім чынам, перад рымлянамі ў абліччы спадчынніка імперыі. На адной геме мы бачым Аларыха з рымскай прычоскай і па-рымску паголенай барадой. Прымаючы да ўвагі, якое значэнне ў ранняе Сярэднявечча надавалася знешняму абліччу ў якасці знешняга знака прыналежнасці да пэўнай этнічнай групы, можна па заслугах ацаніць важнасць такіх паводзін Аларыха.

Рымскі закон вестготаў