Ангідры́д (ад  — адмоўная граматычная часціца і  — вада) — тэрмін (сугучна: ангідрыт), якім у хіміі азначаюцца:

У неарганічнай хіміі: аксіды, якія можна атрымаць адшчапленнем вады ад кіслотаў. У міжнароднай хімічнай наменклатуры не ўжываецца. У арганічнай хіміі: злучэнні, якія адпавядаюць адшчапленню вады ад карбонавых кіслотаў. Шырока ўжываюцца ў прамысловасці як рэагент у рэакцыях ацылавання.

Катэгорыя:Хімічныя злучэнні Катэгорыя:Хімічная наменклатура Катэгорыя:Ангідрыды