Лавіса Шведская (Луіза) (; , Стакгольм — , Капенгаген) — шведская прынцэса, каралева Даніі, жонка дацкага караля Фрыдэрыка VIII. Адзіная дачка шведскага караля Карла XV і Луізы Нідэрландскай. З дынастыі Бернадотаў.

Біяграфія

28 ліпеня 1869 года ў Стакгольме Лавіса выйшла замуж за спадчыннага прынца Дацкага Фрэдэрыка VIII. У 1906 годзе, пасля ўзыходжання мужа, стала каралевай Даніі.

Паколькі трон у Швецыі і Нарвегіі жанчыны не ўспадкоўвалі, пасля смерці Карла XV каралём стаў яго брат Оскар II. Пасля скасавання уніі Швецыі і Нарвегіі Оскар II склаў з сябе паўнамоцтвы і на нарвежскі прастол 18 лістапада 1905 года быў абраны сын Лавісы Карл, які прыняў імя Хокан VII.

Лавіса памерла ў палацы Амаліенборг (Капенгаген) і была пахавана побач з мужам у саборы горада Роскіле.

Сям’я Дзеці ад шлюбу з Фрэдэрыкам VIII: Крысціян (Christian, 1870—1947) — кароль Даніі Крысціян X. Карл (Carl, 1872—1957) — кароль Нарвегіі Хокан VII. Луіза (Louise, 1875—1906) — жонка прынца Шаумбург-Ліпэ Фрыдрыха з 1896 года. Харальд (Harald, 1876—1949) — муж прынцэсы Хелены Глюксбургскай з 1909 года. Інгеборга (Ingeborg, 1878—1958) — жонка прынца шведскага і нарвежскага Карла з 1897 года. Тыра (Thyra, 1880—1945). Густаў (Gustav, 1887—1944). Дагмара (Dagmar, 1890—1961).

Крыніцы

Літаратура Bomann-Larsen, Tor (2004): «Folket — Haakon & Maud II» .

Спасылкі

Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Даніі Катэгорыя:Бернадоты Катэгорыя:Прынцэсы Швецыі Катэгорыя:Прынцэсы Нарвегіі