Паўночная Ютландыя () — адміністрацыйная вобласць у Даніі, створаная 1 студзеня 2007 у рамках муніцыпальнай рэформы 2007 года, па якой традыцыйныя адміністрацыйныя адзінкі амты былі заменены на пяць буйных абласцей. У той жа час маленькія муніцыпалітэты былі аб'яднаны ў большыя па памеры адміністрацыйныя адзінкі. Вобласць уключае 11 муніцыпалітэтаў (камун).
Размешчана ў паўночнай частцы паўвострава Ютландыя. Уключае часткі былых амтаў Вібарг і Орхус (заходняя палова муніцыпалітэта Марыягер).
Муніцыпалітэты thumb|left|390px|Адміністрацыйная карта рэгіёна Паўночная Ютландыя Бронерслеў (Brønderslev) Вестымерлан (Vesthimmerland) Ёрынг (Hjørring) Лесё (Læsø) Марыягер-фіёрд (Mariagerfjord) Морсё (Morsø) Ольбарг (Aalborg) Рэбіль (Rebild) Тыстэд (Thisted) Фрэдэрыксхаўн (Frederikshavn) Ямербугт (Jammerbugt)
Спасылкі