Loomio (Луміа) — гэта праграмнае забеспячэнне, якое дапамагае ў прыняцці рашэнняў групай.Group decision-making software ready to run. Tom Pullar-StreckerCan Social Software Change the World? Loomio Just Might «Occupy Democracy: Loomio attempts to re-invent group decision-making… as a co-op». de Taar, Charlie. «InterTwinkles: Online Tools for Non-Hierarchical, Consensus-Oriented Decision Making». MIT. Луміа выкарыстоўвае , якія былі папулярныя падчас руху Захапі Уол-стрыт, але дазваляе групе інтэрпрэтаваць іх як для яе зручней. Карыстальнікі Луміа ініцыююць дыскусіі і высоўваюць прапановы. Падчас дыскусій над прапановамі група атрымлівае адваротную сувязь, адлюстраваную на кругавой дыяграме.
У 2014 годзе дзякуючы краўдфандынгу для распрацоўкі Луміа 1.0 са стварэннем падтрымкі на мабільных тэлефонах і дадання іншых карысных функцый было сабрана 100 000 амерыканскіх долараў. «Out in the Open: Occupy Wall Street Reincarnated as Open Source Software». Wired.
Сістэма пабудавана групай распрацоўшчыкаў, ядро якой знаходзяцца ў Уэлінгтане, Новая Зеландыя. Луміа пабудавана на прынцыпах свабоднага праграмнага забеспячэння. Распрацоўшчыкі гэтага праекту раскіданы па ўсяму свету.
Гісторыя Вытокі Луміа ляжаць у сусветным руху Акупай. Пасля гэта сістэма развілася ў праект сацыяльнага прадпрымальніцтва.
Прынцып працы
Луміа пабудавана на канцэпцыі групы. Групы — гэта самая высокаарганізаваная структура ў Луміа. Групы ствараюцца карыстальнікамі сістэмы, складаюцца з іншых карыстальнікаў, якія атрымалі дазвол на ўдзел у групе. Групы могуць быць прыватныя і публічныя. Дазваляецца наладжваць публічнасць і прыватнасць груп згодна патрэб карыстальнікаў.
Члены групы могуць ствараць дыскусіі для абмеркавання розных тэм. Падчас дыскусіі сябры групы могуць пакідаць каментары і ствараць прапановы.
Прапановы чакаюць адваротнай сувязі астатніх удзельнікаў групы. Кожны ўдзельнік можа падтрымаць, не падтрымаць, устрымацца або заблакаваць прапанову. Блакаванне прапановы — гэта найбольш моцная форма нязгоды.
Фінансаванне Луміа распрацоўваецца па мадэлі свабоднага праграмнага забеспячэння. Як вынік, Луміа фінансуецца праз дагаворы з урадам, бізнесам, таксама залежыць ад ахвяраванняў карыстальнікаў.https://love.loomio.org/
Выкарыстанне Луміа выкарыстоўваецца Уэлінгтанскім Гарадскім Саветам для грамадзянскіх слуханняў.«Loomio Launches Exciting Collaboration with Wellington City Council». blog.enspiral.com.
Пірацкая партыя Грэцыі выкарыстоўвае ў Луміа «Loomio used for large scale citizen democracy project in Greece». blog.loomio.org. 14 March 2014. «The Largest Loomio Project Yet». techpresident.com. 461 групу, пакрывае 18 федэральных аддзелаў, 13 рэгіёнаў Грэцыі, 23 прэфектуры, сотні акругаў і муніцыпалітэтаў.
Луміа атрымала перамогу на MIX Prize Digital Freedom Challenge у красавіку 2014 года. «Wellington Tech Startup Loomio Wins International Award». Scoop.co.nz.
Глядзець таксама Праграмы для сумеснай працы Дарадчая дэмакратыя Электронная дэмакратыя Электронны ўдзел Сістэмы падтрымкі калектыўных рашэнняў Анлайн кансультацыі Анлайн абмеркаванні Публічная сфера
Спасылкі Афіцыйны сайт Гітхаб рэпазіторый
Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Праграмы для прыняцця рашэнняў