Тэо́рыя хімі́чнай будо́вы — асноўная тэорыя арганічнай хіміі аб сувязі паміж хімічнай будовай і хімічнымі ўласцівасцямі рэчыва.

Асноўныя палажэнні тэорыі хімічнай будовы: шляхам вывучэння хімічных уласцівасцей рэчыва можна вызначыць яго хімічную будову, а веданне хімічнай будовы дазваляе прадбачыць уласцівасці рэчыва; у малекулах існуе ўзаемны уплыў атамаў і атамных груп, як злучаных хімічнай сувяззю, так і не злучаных непасрэдна, і ад гэтага ўзаемнага ўплыву ў значнай ступені залежыць рэакцыйная здольнасць рэчыва.

Тэорыя хімічнай будовы сфармулявана А. М. Бутлеравым у 1861 годзе.

Адрозненне ў хімічнай будове пры аднолькавым хімічным саставе абумоўлівае з’яву ізамерыі. Будову малекулы адлюстроўвае структурная формула.

Гл. таксама Арганічная хімія Стэрэахімія

Літаратура С. 20.

Катэгорыя:Хімія Катэгорыя:Арганічная хімія