Джуліян Барнс (; Біяграфія Джуліяна Барнса ) — англійскі пісьменнік, эсэіст, літаратурны крытык, адзін з бачных прадстаўнікоў літаратуры постмадэрнізму. Лаўрэат Букераўскай прэміі за 2011 годБукера-2011 атрымаў брытанскі пісьменнік Джуліян Барнс, Наша Ніва, 19 кастрычніка 2011..

Біяграфія і творчасць Джуліян Барнс нарадзіўся ў Лестэры (Англія) 19 студзеня 1946 года. Ён атрымаў адукацыю ў Школе Лонданскага Сіці з 1957 да 1964 год. Пасля заканчэння школы ён паступае ў каледж «Магдалена» Оксфардскага ўніверсітэта. Скончвае яго У 1968 годзе з адзнакаю па кафедры сучасных заходнееўрапейскіх моў. Пасля гэтага працаваў лексікографам для Оксфардскага англійскага дадатку Слоўніка на працягу трох гадоў. У 1977 годзе Барнс пачаў працаваць рэцэнзентам і літаратурным рэдактарам для New Statesmen і New Review. З 1979 да 1986 года ён працаваў тэлекрытыкам, спачатку для New Statesmen і затым для the Observer.

Першымі літаратурным досведам сталі дэтэктыўныя аповеды, якія Барнс публікаваў пад псеўданімам Дэн Кавана. Пасля шэрагу публікацый у літаратурных альманахах — надрукаваў свой першы раман «метралэнд», як узнагароджаны прэміяй Сомерсэта Моэма. Раман распавядае пра лёс пакалення бунтароў і нігілістаў 60-х гадоў.

Раман «Гісторыя свету ў 10½ частках» (1989) з'явіўся сапраўднай падзеяй у літаратуры. Напісаны ў жанры антыўтопіі, раман шукае адказы на шэраг філасофскіх пытанняў пра сутнасць чалавека, пра яго мінулае, сапраўднае і будучае.

Сярод твораў Барнса ёсць навелы пра каханне, напрыклад «Да таго, як яна сустрэла мяне», «Каханне і гэтак далей». Раман «Чыюк Флабера» ўяўляе сабой цікавае даследаванне пра ролю аўтара ў творчым працэсе.

Джуліян Барнс стаў героем кнігі «Дзённік Брыджэт Джонс», дзе ён быў прадстаўлены рафінаваным інтэлектуалам, які холадна ўзвышаецца над ардынарнасцю.

Узнагароды Барнс тройчы за сваю творчую кар'еру трапляў у шортаў-ліст Букераўскай прэміі. Характэрна, што некаторыя расійскія выдавецтвы не першы год хібна ўяўляюць Барнса як лаўрэата гэтай прэміі. У 2005 годзе на сушуканне Букера быў высунуты раман «Артур і Джордж». Англійскія букмекеры лічылі Барнса фаварытам, аднак стаць пераможцам яму было не наканавана.

Прэмія Самерсэта Моэма (Somerset Maugham Award), 1981, за раман «метралэнд» Geoffrey Faber Memorial Prize, 1985, за раман «Чыюк Флабера» E. M. Forster Award, 1986 Prix Médicis, 1986, за раман «Чыюк Флабера» Chevalier of the Ordre des Arts et des Lettres, 1988 Prix Femina Étranger, 1992, за раман «Як усё было» Shakespeare Prize, 1993 Officer of the Ordre des Arts et des Lettres, 1995 Аўстрыйскай дзяржаўнай прэміі па еўрапейскай літаратуры (Austrian State Prize for European Literature), 2004 Commander of the Ordre des Arts et des Lettres, 2004

Творы Раманы і аповеды 1980 «метралэнд» (Metroland) 1982 Да таго, як яна мяне сустрэла (Before She Met Me) 1984 «Чыюк Флабера» (Flaubert’s Parrot) 1986 «Гледзячы на сонца» (Staring at the Sun) 1989 «Гісторыя свету ў 10½ частках» (A History of the World in 10½ Chapters) 1991 «Як усё было» (Talking it Over) 1992 «Дзікабраз» (The Porcupine) 1996 «Па той бок Ла-Манша» (Cross Channel) - аповеды 1998 «Англія, Англія» (England, England) 2000 «Каханне і гэтак далей» (Love, Etc.) 2004 «Лімонны стол» (The Lemon Table) - аповеды 2005 «Артур і Джордж» (Arthur & George) 2008 «Няма чаго баяцца» (Nothing to Be Frightened Of) - мемуары 2008 «Усходні вецер» (East Wind) - аповеды 2011 «Пульс» (Pulse) - аповеды 2011 «Адчуванне канца» (The Sense of an Ending)

Пад псеўданімам Дэн Кавана 1980 «Дафі» (Duffy) 1981 «Флідл Сіці» (Fiddle City) 1985 «Падвяргаючыся нападкам» (Putting the Boot In) 1987 «Паходзячы на сабак» (Going to the Dogs)

Дакументальная проза 1995 «Лісты з Лондана» (Letters from London) 2002 «Хачу заявіць» (Something to Declare) 2003 «Педант на кухні» (The Pedant in the Kitchen)

Спасылкі

Катэгорыя:Аўтары дэтэктыўнай прозы Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Грынцанэ Кавур Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Феміна Катэгорыя:Дакументальная проза