Военачальнік — вышэйшы ваенны або ваенна-марскі начальнік (камандзір), на якога ўскладзены абавязкі кіравання войскамі, як у мірны, так і ў ваенны час.

У Старажытнай Грэцыі і асабліва Рыме, а таксама ў перыяд новай і найноўшай гісторыі (XVI—XX стст.) пад гэтым паняццем меліся на ўвазе военачальнікі — камандуючыя буйнымі ваеннымі аб’яднаннямі, колькасцю не менш за 20 000 — 30 000 чал., і якасці стратэга, што яны праяўляюць у сваёй каманднай дзейнасці.

Ва Узброеных сілах СССР военачальнікамі было прынята лічыць камандуючых войскамі франтоў, акруг, камандуючых флатамі, арміямі і флатыліямі, членаў ваенных саветаў, начальнікаў штабоў і родаў войскаў гэтых аператыўных аб’яднанняў і г. д.

Паняцце «военачальнік» у шырокім разуменні з’яўляецца абагульняючым, у тым ліку для палкаводцаў і флатаводцаў. Аднак, у адрозненне ад вышэйпрыведзеных катэгорый, военачальнік не абавязкова адносіцца да ваенных лідараў, якія валодаюць талентам, які дазваляе ім з найбольшай эфектыўнасцю выкарыстоўваць наяўныя сілы і сродкі і менш або роўнымі сіламі наносіць паражэнне пераўзыходзячым сілам праціўніка пры вядзенні баявых дзеянняў (бітваў або ваенных аперацый).

Гл. таксама Армія Маршал Галоўнакамандуючы Камандзір Палкаводзец

Спасылкі Военачальник Scientia rei militaris (к вопросу о профессионализме высших военачальников римской армии)

Катэгорыя:Узброеныя сілы Катэгорыя:Ваеннае права Катэгорыя:Ваенная тэрміналогія