Севар — хан Балгарыі, апошні балгарскі кіраўнік з ханскага роду Дула. Кіраваў з 738 па 753 год.
Пра хана Севара звесткі захаваліся толькі ў Імянніку балгарскіх ханаў. Вядома, што ён быў апошнім кіраўніком кіруючай дынастыі Дула і няма звестак пра ваенныя дзеянні з Візантыяй. Многія гады гісторыкі нават называлі яго пераемнікам Тэрвела хана Севара і дадавалі гады кіравання Кармесія да гадоў яго кіравання.
Існуюць 2 гіпотэзы, чаму прадстаўнікі ханскага роду не працягнулі займаць месца кіраўніка: або хан Севар не пакінуў спадчынніка, або быў здзейснены першы з чаргі пераваротаў у Балгарскай дзяржаве Артыкул з кнігі «Балгарскія ханы і цары» .
Катэгорыя:Кіраўнікі Балгарыі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VIII стагоддзя Катэгорыя:Дула (дынастыя)