Orka () — газета, якая выдавалася з 28 сакавіка 1926 да 22 чэрвеня 1937 ў Мінску на польскай мове.
Газета з’яўлялася органам ЦК КП(б)Б. Выходзіла 1—3 разы на тыдзень. Прызначалася ў асноўным для сялян-палякаў (у 1926-1929 афіцыйна лічылася сялянскім штотыднёвікам). Асвятляла пытанні калектывізацыі, індустрыялізацыі, культурнага будаўніцтва. Дапамагала праводзіць выбары ў польскія нацыянальныя сельсаветы, змяшчала матэрыялы пра жыццё, побыт і звычаі польскага насельніцтва Беларусі.
У газеце працавалі Стэфан Гельтман, Якаў Кірштэйн, Ю. Мірэцкі, Рамуальд Бржазоўскі, Браніслаў Вансоўскі, Генрык Жарскі, Андрэй Кашэўскі і інш.
Газета закрыта ў сувязі з пачаткам палітычна-прапагандысцкай кампаніі супраць польскіх кіруючых кадраў у БССР.
Выйшла .
Вядомыя супрацоўнікі Уладзімір Антонавіч Кавальскі Ядвіга Уладзіславаўна Машынская-Гельтман Гэлена Людвікаўна Раманоўская
Літаратура Орка / А. Валахновіч // — С. 357.
Катэгорыя:Газеты Беларусі на польскай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 1926 годзе Катэгорыя:1926 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1937 годзе Катэгорыя:1937 год у Мінску Катэгорыя:Газеты Мінска Катэгорыя:Палякі на Беларусі