Лонданскі мірны дагавор — мірны дагавор, падпісаны 30 мая 1913 года паміж Балканскім саюзам і Асманскай імперыяй, які завяршыў першую Балканскую вайну.
Паводле дагавора Асманская імперыя, якая прайграла вайну, страціла ўсё еўрапейскія ўладанні, акрамя Стамбула і невялікай часткі Усходняй Фракіі (па лініі Мідыя — Энас). Пад ціскам еўрапейскіх дзяржаў Чарнагорыя была вымушана зняць аблогу Шкодэра.
Еўрапейскія ўладанні Турцыі былі галоўным чынам падзелены паміж Грэцыяй (частка Македоніі і раён Салонікаў), Сербіяй (частка Македоніі і Косава) і Балгарыяй (Фракія з Эгейскім узбярэжжам і частка Македоніі).
Пры падтрымцы вялікіх дзяржаў створана дзяржава Албаніі ў тых межах, якія яны для яе вызначылі. Сербія не атрымала выхаду да Адрыятычнага мора.
З-за супярэчнасцей і незадаволенасці ўмовамі дагавора, у чэрвені 1913 года пачалася Другая Балканская вайна.
Гл. таксама Тэрытарыяльныя набыцці Грэцыі па выніках Першай Балканскай вайны Бухарэсцкі мірны дагавор, 1913 Канстанцінопальскі мірны дагавор, 1913
Спасылкі Тэкст дагавора
Катэгорыя:Мірныя дагаворы XX стагоддзя Катэгорыя:Першая Балканская вайна Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Асманскай імперыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Сербіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Грэцыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Балгарыі Катэгорыя:Гісторыя Чарнагорыі Катэгорыя:1913