Навум Охрыдскі ( і , таксама вядомы як Навум Праслаўскі; 830-я — 23 снежня 910 года, Охрыд) — балгарскі святыЖыціе Святога Навума, асоба ўшанаваны ў сучасных Балгарыі і Паўночнай Македоніі.

Святы Навум разам са Святымі Кірылам і Мяфодзіем, а таксама са сваім падзвіжнікам Святым Кліментам Охрыдскім з'яўляецца адным з заснавальнікаў балгарскай рэлігійнай літаратуры. Балгарская Праваслаўная Царква ўключае Святога Навума ў лік Седзьмачысленікаў.

У 886—893 гг ён пражываў у Праславе, стаўшы арганізатарам мясцовай літаратурнай школы.Pravoslavie.Ru / Особо чтимые святые Болгарской Православной Церкви Потым ён узначаліў школу ў Охрыдзе. У 905 годзе ён заснаваў манастыр на беразе возера Охрыд, сёння названы яго імем. Там жа захоўваюцца і яго мошчы.

У гонар яго названы бульвар у Сафіі, а таксама названа гара Святога Навума на востраве Смаленск (Лівінгстан) (Паўднёвыя Шэтландскія астравы).

Літаратура Obolensky, Dimitri (1994). Byzantium and the Slavs. St Vladimir’s Seminary Press, стр. 48-49. ISBN 0-88141-008-X.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 830-я гады Катэгорыя:Святыя Балгарыі Катэгорыя:Сярэдневяковыя балгарскія пісьменнікі Катэгорыя:Хрысціянскія святыя X стагоддзя