Кума́нава — трэці па колькасці насельніцтва горад у Паўночнай Македоніі, адміністрацыйны цэнтр абшчыны Куманава. Насельніцтва горада паводле перапісу 2002 года — 70 842 жыхара.

Горад Куманава размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Рэспублікі Македоніі. Праз горад працякаюць дзве рэкі — Ліпаўка і Койнарка. Горад размешчаны на вышыні прыкладна 350 метраў над узроўнем мора.

Гісторыя Меркавана назва горада ўзыходзіць да цюркскага племя куманаў, якое пасялілася там у XII—XIII стст. Горад упершыню згадваецца ў 1519 годзе ў адным з турэцкіх дакументаў. Куманава было цэнтрам паўстання Карпаша, і выконвала ролю яго «сталіцы».

Недалёка ад Куманава, 23 кастрычніка 1912, года адбылася Куманаўская бітва, падчас якой сербскія сілы атрымалі перамогу над турэцкімі войскамі і вымусілі іх бегчы. Гэта была адна з бітваў Першай Балканскай вайны.

Нацыянальны склад Этнічная структура насельніцтва ў горадзе паводле перапісу 2002 года: македонцы — 47 744 чал.; албанцы — 18 278 чал.; сербы — 5230 чал.; цыгане — 4056 чал.; туркі — 256 чал.; влахі — 108 чал.; баснійцы — 14 чал.; астатнія — 586 чал.

Гарады-пабрацімы

180px|thumb|Помнік Рэвалюцыі

Спасылкі

Сайт абшчыны Куманава