Нью-Хэйвен () — другі па велічыні горад у штаце Канектыкут (ЗША).

Горад размешчаны ў аднайменнай гавані на беразе праліва Лонг-Айленд. Горад быў заснаваны ў 1638 годзе пурытанскай суполкай, і праз год былі пракладзеныя першыя восем вуліц у форме квадрата 4*4, што стала значнай інавацыяй у амерыканскім гарадскім планаванні. У цэнтры горада — зялёны Прамавугольнік грамадскага парку New Haven Green, прызнаны нацыянальным гістарычным помнікам.

У Нью-Хэйвене змяшчаецца адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў ЗША і ўдзельнік Лігі плюшчу — Ельскі ўніверсітэт. Універсітэт складае сэрца эканомікі горада, як найбуйнейшы падаткаплацельшчык і працадаўца. Важнае эканамічнае значэнне таксама маюць медыцынскія, юрыдычныя, фінансавыя і іншыя прафесійныя паслугі. Дзякуючы вялікай колькасці галерэй, тэатраў, музеяў і музычных канцэртаў, Нью-Хейвен заслужыў імя культурнай сталіцы Канектыкута.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Алфрэд Гудман Гілман (нар. 1941) — амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1994). Альфрэд Ньюман — Галівудскі кампазітар і дырыжор. Джордж Уокер Буш (нар. 1946) — 43-ці Прэзідэнт ЗША.

Катэгорыя:З’явіліся ў 1638 годзе Катэгорыя:Універсітэцкія гарады ЗША

Катэгорыя:Гарады Канектыкута