Касцёл Святога Станіслава — каталіцкі храм у цэнтры в. Лядск (Шчучынскі раён). Помнік архітэктуры неаготыкі з элементамі стылю мадэрн.

Архітэктура Пабудаваны ў 20 ст. з цэглы, неатынкаваны. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам, да якога прыбудавана пацігранная апсіда. Да галоўнага фасада далучана высокая двух'ярусная вежа (чацвярык на васьмерыку), завершаная высокім шатром. Дэкор фасадаў уключае аркатурныя паясы, раскрапаваныя над стральчатымі аконнымі праёмамі своеасаблівымі шырокімі лапаткамі, якія прарэзаны вокнамі-ружамі. Унутры касцёл падзелены на тры нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. У інтэр'еры вылучаны дапаможныя памяшканні ў нартэксе і абапал апсіды.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн Катэгорыя:Касцёлы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Цагляная архітэктура Катэгорыя:Лядск