Кальма́р (, вымаўляецца [kɔlmaʁ], , [ku:lmër]) — горад на паўночным усходзе Францыі, у цэнтральнай частцы рэгіёна Эльзас, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Верхні Рэйн. Насельніцтва 67 409 чал. (2011) — гэта трэці паводле велічыні горад Эльзаса (пасля Страсбурга і Мюлуза) і другі ў Верхнім Рэйне. Размешчаны ў сэрцы вінаробчага рэгіёна, Кальмар атрымаў мянушку «сталіцы Эльзаскіх він»Histoire du vignoble alsacien Alsace vins : votre site sur les vins alsacien.

Гісторыя Кальмар упершыню згадваецца ў 823 годзе пад назвай Columbarium (т.б. галубятнік), як уладанне караля франкаў Людовіка I Набожнага. Каля 1000 года на месцы сучаснага калегіума Св. Марціна была пабудавана першая царква. У 1106 горад згарэў. У 1156, 1179 і 1186 горад наведваў імператар Фрыдрых I Барбароса. У 1226 Кальмар становіцца імперскім горадам непасрэдна пад уладай Фрыдрыха IIDe 823 à 1499 — Des origines à la cité médiévale Office de Tourisme. У гэты час у горадзе асталяваліся прадстаўнікі розных хрысціянскіх ордэнаў: францысканцы, дамініканцы, аўгусцінцы. У 1295 была пабудавана першая ратуша, а ў 1337 — рачны порт. У 1354 Кальмар далучыўся да дэкаполіса — саюза дзесяці вольных гарадоў Эльзаса. У 1376 горад атрымаў права выбіваць уласную манету. У 1418 у Кальмары прайшла эпідэмія чумы. У 1512 з горада прагналі яўрэяў. У 1575 у горадзе афіцыйна дазваляецца лютэранства (побач з каталіцтвам). Падчас Трыццацігадовай вайны Кальмар быў заняты ў 1632 годзе шведамі. У 1673 годзе горад занялі французы, а ў 1679 паводле Німвегенскіх мірных дагавораў ён афіцыйна стаў часткай дзяржавы Людовіка XIV. З 1791 Кальмар стаў цэнтрам дэпартамента Рэйн Верхні, а па заканчэнні франка-прускай вайны (1870—1871) — часткай рэйхсланда Эльзас-Латарынгія. Але ўжо ў 1918, па выніках Першай сусветнай вайны горад зноў адыйшоў да Францыі. 22 жніўня 1926 увайшло ў гісторыю горада як Кальмарская крывавая нядзеля: на гэты дзень прэфектура дала дазвол прыхільнікам аўтаноміі на правядзенне мітынгу, але французскія нацыяналісты пры дапамозе жандармерыі напалі на дэманстрантаў і нават паранілі некаторых з іх . З 1940 горад быў заняты войскамі Трэцяга Рэйха, пакуль 2 лютага 1945 яго не вызвалілі войскі антыгітлераўскай кааліцыі. З таго часу ён належыць Францыі.

Славутасці Касцёл Св. Марціна (асноўная частка пабудавана ў 1234—1365 гг.) Касцёл дамініканцаў (XIII ст.) Былы кляштар дамініканак Унтэрліндэн (XIII ст.; цяпер музей) Будынак Койфгаус (Старая Мытня; 1480) Дом з Галовамі (1609) Квартал Харбарау Квартал Малая Венецыя Музей Бартольдзі — французскага скульптара, аўтара Статуі Свабоды 12-метровая копія Статуі Свабоды Музей цацак і міні-цягнікоў

Міжнародныя адносіны

Гарады-пабрацімы Лука, Італія (1962) Шонгау, Германія (1962) Сінт-Ніклас, Бельгія (1962) Эбінгдан, Вялікабрытанія (1978) Айзенштат, Аўстрыя (1983) Прынстан, ЗША (1986) Дзьёр, Венгрыя (1993)

Гарады-партнёры Лімбэ, Камерун (2007)

Галерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады рэгіёна Гранд-Эст Катэгорыя:Камуны дэпартамента Верхні Рэйн