Субінфеадацыя — звычай перадачы часткі зямельнага фонду сеньёрыі васалам. Практыкаваўся ў сярэднявечнай Заходняй Еўропе феадаламі ўсіх рангаў, апроч «аднашчытных» рыцараў.

Спрычыняла раздрабненне палітычнай і судовай структуры, спрыяла ператварэнню мясцовых феадалаў у дробных самадзяржаўных валадароў. У выніку гэтага працэсу драбнейшыя феадалы выпадалі са світаў магнацтва і рассяляліся па ўласных замках (каля 50 000 замкаў існавала толькі ў Францыі Ч.4.). Гэта, насупор зразумелай цэнтрабежнай тэндэнцыі, умацоўвала васальныя сувязі ў выніку дзеяння складанай сістэмы феадальных прававых адносін між сеньёрамі і васаламі. С.88,89.

Шырокі размах практыка мела, напрыклад, у 10—11 ст. на землях Францыі, асабліва паўночных. С.88.

Крыніцы

Катэгорыя:Феадалізм