Вялі́кі каро́нны хару́нжы () — дварцовая пасада ў Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай.
Гісторыя Пасада існавала ўжо ў часы праўлення польскага караля Казіміра Вялікага. Першае пісьмовае ўпамінанне належыць пяру Яна Длугаша ў ягоным апісанні Грунвальдскай бітвы.
Вялікі каронны харунжы нёс харугву (сцяг) Вялікага Каралеўства Польскага перад каралём у час найважнейшых дварцовых цырымоній, такіх як каранацыя, пахаванне, прыняцце ў падданства (амаж, васальства).
У час вайны і ў ходзе баявых дзеянняў адказваў за галоўны сцяг (харугву), як галоўны сімвал дзяржавы.
Звычайна стаяў справа ад караля.
Вядомыя вялікія каронныя харунжыя Марцін з Врацімавіц (нар.? — пам. 1442) () — вялікі каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы Мацей Грушэцкі () — вялікі каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы пасля Марціна Себасцьян Сабескі () (нар. каля 1552 — пам. 1614) — вялікі каронны харунжы караля Стэфана Баторыя Андрэй Патоцкі (нар.? — пам. 1691) () — вялікі каронны харунжы караля Яна II Казіміра. Марэк Сабескі () (нар. 1550 — пам. 1605) — вялікі каронны харунжы.
! Катэгорыя:Ураднікі Каралеўства Польскага