Будынак кансісторыі — будынак XVIII стагоддзя ў Мінску па вул. Рэвалюцыйнай, 1а. Уваходзіць у комплекс былога калегіума езуітаў.
Акрамя ўласна кансісторыі ў будынку таксама жылі ксяндзы-пралаты і канонікі. Пазней, калі кансісторыю перавялі ў комплекс былога францысканскага кляштара, тут размясцілася плябанія.
Архітэктура Будынак мае складаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, прымыкае да касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Асноўны аб'ём трохпавярховы, накрыты вальмавым дахам з трохвугольнымі франтонамі. Фасады вырашаны плоскасна, чляняцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Паміж другім і трэцім паверхамі праходзіць тонкі карнізны паясок. Вуглы будынка акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Завершаны фасады прафіляваным карнізам.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Мінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Мінскі езуіцкі калегіум Катэгорыя:Рэвалюцыйная вуліца (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Мінску