Трып, трап, труль () — тры драўляныя дамы рознай велічыні, адна са славутасцей шведскага горада Кальмар, якая часта сустракаецца на мясцовых паштоўках. Хутчэй за ўсё, яны былі пабудаваныя ў канцы XVIII стагоддзя.
Гэтыя дамы належалі сёстрам Фурнандэр і, верагодна, былі пабудаваны па іх загадзе. Пазней сёстры прадалі гэту сваю маёмасць прыходу Кальмарскага сабора, які, у сваю чаргу, прадаў дамы розным прыватным асобам, нашчадкі якіх валодаюць імі дагэтуль.
Спасылкі
Катэгорыя:Кальмар (Швецыя) Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Славутасці Швецыі Катэгорыя:Драўляная архітэктура