Луісвільскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Луісвіл у штаце Кентукі.
Агульная характарыстыка Калі ён быў заснаваны ў 1798 годзе, гэта быў першым гарадскім дзяржаўным ўніверсітэтам у Злучаных Штатах. Адзін з найстарэйшых універсітэтаў ЗША, створаных на захад ад Алеганскіх гор. Генеральная асамблея штата Кентукі прысвоіла універсітэту ганаровае званне «выдатнага цэнтральнага даследчага ўніверсітэта». Тут навучаюцца студэнты з 118 са 120 акруг Кентукі, з усіх 50 штатаў ЗША і са 116 краін свету.
Пачатак універсітэту быў пакладзены ў 1798 годзе, калі Генеральная Асамблея штата Кентукі прыняла рашэнне аб адкрыцці вышэйшай навучальнай установы ў нядаўна заснаваным горадзе Луісвілі і прадала 24 км² зямлі на поўдні Кентукі для аплаты яго стварэння. 3 красавіка 1798 года некалькі актыўных грамадзян пачалі кампанію па пошуку сродкаў для новай навучальнай установы, якая тады атрымала найменне Семінарыі Джэферсана. Толькі ў 1813 годзе ўдалося адкрыць навучальную ўстанову. Яе першым кіраўніком стаў Эдвард Мэн Батлер, вядомы як адзін з першых гісторыкаў Кентукі.
У 1837 годзе гарадскі савет Луісвіля заснаваў Луісвілскі медыцынскі інстытут. Фізік і медык Чарлз Колдвел здолеў пераканаць савет у неабходнасці яго адкрыцця. У 1840 годзе быў заснаваны Луісвілскі медыцынскі каледж.
Структура Каледж мастацтваў і навук (1907) Каледж бізнесу (1953) Каледж адукацыі і развіцця чалавека (1968) Вышэйшая школа (1918) Школа інжынерыі (1925) Школа сацыяльнай працы (1936) Школа права (1846) Школа стаматалогіі (1887) Школа медыцыны (1837) Школа музыкі (1932) Школа медсястрынства (1979) Школа грамадскага здароўя і інфармацыйных навук (2002)
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Кентукі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Кентукі