Арцём Яфімавіч Баханькоў (, в. Саламір’е, — ) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1986), прафесар (1995).
Біяграфія Скончыў у 1955 годзе Мінскі педінстытут. З 1960 года ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі, у 1992 – загадчык кафедры беларускай мовы пры Прэзідыуме АН Беларусі.
Навуковая дзейнасць Даследаваў лексіку, дыялекталогію, гісторыю беларускай мовы. Аўтар манаграфіі «Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд: Сацыялінгвістычны нарыс» (1982), суаўтар даследаванняў «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970), «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1994), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1–5, 1977–84), «Беларуска-рускі слоўнік» (т. 1–2, 1988–89), тлумачальных слоўнікаў беларускай і рускай моў для сярэдняй школы.
Літаратура Баханькоў Арцём Яфімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 2. — С. 357. Баханькоў Арцём Яфімавіч // Беларуская мова : энцыклапедыя: А–Я / пад рэд. А. Я. Міхневіча. - Мн. : БелЭн, 1994. — С. 78.
Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка