Мікалай Георгіевіч Падсаднік (, Вуглы, — ) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1940 г. У 1943 г. скончыў Чкалаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. У дзеючай арміі з верасня 1943 г. Камандзір звяна 165-га штурмавога авіяцыйнага палка лейтэнант М. Г. Падсаднік да красавіка 1945 г. здзейсніў 106 баявых вылетаў. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 18.08.1945 г.
Пасля вайны на партыйнай, прафсаюзнай і адміністрацыйнай рабоце. У 1959 г. скончыў Маскоўскую вышэйшую школу прафсаюзнага руху.
Памёр 24.11.1975 г. Пахаваны ў Маскве.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.
Літаратура Падсаднік Мікалай Георгіевіч // Беларуская Энцыклапедыя : у 18 тамах / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Т. 11. — С. 505.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР