Сцяпан Іванавіч Жу́каў (, вёска Пушча,  — ) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза .

Біяграфія Сцяпан Іванавіч нарадзіўся ў сям’і селяніна. Скончыў Віцебскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую знішчальную школу пілотаў (1942), Вышэйшыя афіцэрскія курсы (1952). У Чырвонай Арміі з 1941 г. Са жніўня 1943 г. на Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах — лётчык-штурмавік. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, баёў у Германіі. Намеснік камандзіра авіяэскадрыллі старшы лейтэнант С. I. Жукаў зрабіў 170 баявых вылетаў на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка, у тым ліку ў час вызвалення Беларусі 50 вылетаў на чале групы самалётаў і 30 на разведку. Герой Савецкага Саюза (1946).

Пасля вайны да 1957 г. С. I. Жукаў служыў у Савецкай Арміі, маёр. Пасля жыў у Курску, Расонах, Полацку. Пахаваны ў горадзе Полацку.

Літаратура Жукаў Сцяпан Іванавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / гал. рэд. Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мн., 1994. — С. 195—196.  — С. 445.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Расонскім раёне Катэгорыя:Маёры СССР