Казі́нае — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 7 км у паўднёвым напрамку ад горада Мядзел, за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Шыкавічы. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Адносіцца да Нарачанскай групы азёр Даведнік «Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка „Нарачанскі“» . З'яўляецца непраточным вадаёмам.

Плошча паверхні возера 0,03 км². Даўжыня — 200 м, найбольшая шырыня — 100 м, даўжыня берагавой лініі — 680 м. Катлавіна возера прадаўгаватай формы, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі нізкія, пакрытыя лесам, на паўночным усходзе забалочаныя.

Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, трафічны статус вадаёма — дыстрофны. Структура катлавіны і характар дна мала даследаваны. Аматарская рыбная лоўля дазваляецца.

Літаратура

Спасылкі Возера Казінае ў даведніку "Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка «Нарачанскі» Выява воз. Казінага Выявы і месцазнаходжанне Казінага на Вікімапіі

Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Нарачанская група азёр Катэгорыя:Басейн Нарачы