Аляксей Ігнатавіч Мікуліч () — беларускі антраполаг. Доктар біялагічных навук (1991).

Біяграфія Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1963). У 1963—1966 гг. у Міністэрстве сацыяльнага забеспячэння БССР, з 1969 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Вывучае заканамернасць зменлівасці генетыка-антрапалагічных і адаптыўных тыпаў, генадэмаграфічных працэсаў сярод насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторый. Адзін з аўтараў прац «Нарысы па антрапалогіі Беларусі» (1976), «Антрапалогія Беларускага Палесся» (1978), «Біялагічнае і сацыяльнае у фарміраванні антрапалагічных асаблівасцяў» (1981), «Спадчынныя і сацыяльна-гігіенічныя фактары даўгалецця» (1986).

Прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у суаўтарстве) — за цыкл прац «Чалавек і яго біякультурная адаптацыя».

Крыніцы

Літаратура Аляксею Ігнатавічу Мікулічу — 80 гадоў! // Актуальные вопросы антропологии. Сборник научных трудов. Вып. 10 — Мн. Беларуская навука, 2015. — С. 578—581. Мікуліч Аляксей Ігнатавіч //  — С. 365. Мікуліч Аляксей Ігнатавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск. 1999. Т. 5. — С. 140. Семенякоў В. С. Мікуліч Аляксей Ігнатавіч // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск, 1989. — С. 316.

Катэгорыя:Антраполагі Беларусі Катэгорыя:Дактары біялагічных навук Катэгорыя:Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ