Сяргей Анісімавіч Кавале́нка (, вёска Ульянавічы, , Віцебская вобласць — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія С. А. Каваленка нарадзіўся ў вёсцы Ульянавічы (сучасны аграгарадок Ульянавічы ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). З 1932 г. жыў у Магілёве. Вучыўся ў чыгуначнай школе № 24. Скончыў 10 класаў школы. Працаваў змазчыкам паравоза ў чыгуначным дэпо. У 1940—1941 гг. на службе ў Чырвонай Арміі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, разам з бацькам дапамог дзесяткам салдат пазбегнуць палону. Трапіў у лагер смерці, уцёк да партызан. У 1943—1944 гг. у партызанскім атрадзе на тэрыторыі Літвы. На фронце з красавіка 1944 г., радавы.
Стралок 5-й стралковай роты 299-га стралковага палка (225-я стралковая дывізія, 21-я армяя, 1-ы Украінскі фронт) С. А. Каваленка вызначыўся ў баях за расшырэнне плацдарма на рацэ Одэр на паўднёвы захад ад горада Шургаст (Германія). 1 лютага 1945 г. у вырашальны момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога перашкаджаў наступленню. Рота паднялася ў атаку і прарвала абарону праціўніка.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна
Памяць У гонар С. А. Каваленкі названы вуліцы ў Магілёве і Сянно; у Магілёве на вуліцы яго імя ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура Каваленка Сяргей Анісімавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 297—298.
Спасылкі
Книга памяти Белорусской железной дороги ЛЮБИМЫЙ СЫН СВЯЩЕННИКА // Сайт Храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» на Шпалерной улице, Санкт-Петербург
Катэгорыя:Ваенныя СССР Катэгорыя:Памерлі ў Германіі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны