Траска атлантычная (Gadus morhua) — рыба сямейства трасковых.
Апісанне Даўжыня цела — да 1,8 м; у здабычы пераважаюць рыбы даўжынёй 40—80 см, ва ўзросце 3—10 гадоў. Спінных плаўнікоў — 3, анальных — 2, на падбародку невялікі мясісты вусік. Афарбоўка спіны ад зелянява-аліўкавай да бурай з дробнымі карычневымі крапінкамі, жывот белы.
Пашырэнне Арэал траскі ахоплівае ўмераную вобласць Атлантычнага акіяна, утвараючы некалькі геаграфічных падвідаў: арктычная, беламорская, балтыйская і інш. Ва ўсходняй частцы Атлантыкі траска распаўсюджаная ад Біскайскага заліва да Баранцавага мора і Шпіцбергена; у заходняй — ад мыса Хатэрас (Паўночная Караліна) да Грэнландыі.
Спасылкі
А. Черницкий, «Треска»
Катэгорыя:Прамысловая рыба Катэгорыя:Трасковыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе