Гары́чка (Gentiána) — род шматгадовых, радзей аднагадовых траў і паўхмызнякоў сямейства .

Назва Паводле Плінія Старэйшага, родавая лацінская назва Gentiana нададзена гарычцы ад імя ілірыйскага цара (II ст. да н.э.), які лячыў чуму карэннем .

Беларускую назву гарычка атрымала праз вельмі горкі смак каранёў і лісця, абумоўлены наяўнасцю ў іх гліказідаў.

Батанічнае апісанне Травяністыя расліны з прамастойным сцяблом. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнакрайняе, сядзячае. Кветкі адзіночныя, зрэдку нешматлікія, пераважна 4—5-членныя. Вяночак трубчасты або трубчаста-лейкападобны. Плод — каробачка. Насенне часта мае крыльцы. Размнажаюцца насеннем.

Выкарыстанне Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.

Крыніцы

Літаратура  — С. 570—571.

Спасылкі

Gentiana // The Plant List

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны