Дзмітрый Георгіевіч Куптэль (нар. , ) — беларускі дыпламат. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Афрыканскім Саюзе (па сумяшчальніцтве).

Біяграфія Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання» (1995). З адзнакай скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Знешняя палітыка і дыпламатыя» (2005).

2005—2009 гг. Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам. 2009—2011 гг. — Намеснік начальніка аддзела Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 2011—2013 гг. — Намеснік Дырэктара Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З мая 2018 па 2020 гады Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія і па сумяшчальніцтве ў Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія, Рэспубліцы Уганда, Аб'яднанай Рэспубліцы Танзанія.

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Эфіопіі Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Афрыканскім саюзе Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Кеніі Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры ЮНЭП і ААН-Хабітат