Улья́нка — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 м/км. Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Мікалаеўка, вусце на ўсходняй ускраіне вёскі Данькавічы. Цячэ па паўднёва-ўсходніх схілах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,2 км каналізаванае. У верхнім і сярэднім цячэнні ў межань месцамі перасыхае.
Каля ракі населеныя пункты Савеленкі, Ганцавічы, Папоўцы, Гарадзянка, Вялікая Камароўка, Літоўск, Загор'е, Данькавічы.
Літаратура
Спасылкі Рака Ульянка Ліст карты N-36-61. Выданне 1985 г.
Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Шклоўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дняпра