Востраў-прывід — агульная назва для астравоў, якія ў розны час маляваліся на картах, але на самай справе не існуюць. З часоў антычнасці ў Еўропе абмяркоўвалася існаванне астравоў на захад ад Геркулесавых слупоў (Антылія) і на паўночны захад ад Брытаніі (). У часы Вялікіх геаграфічных адкрыццяў на карты трапіла вялікая колькасць уяўных астравоў, за якія прымалі айсбергі і верхнія міражы. Не выключана, што некаторыя астравы-прывіды (напр., блізу Сіцыліі, востраў у Паўднёвай Атлантыцы) калісьці існавалі, але пасля былі знішчаныя стыхіяй.
Ад астравоў-прывідаў варта адрозніваць міфічныя астравы, існаванне якіх ніколі не было прадметам навуковай цікавасці (у «Адысеі» — і , у рускіх казках — востраў ), і міфічныя кантыненты, якія на карты таксама не наносяць (Атлантыда, , , ).
Літаратура Henry Stommel Lost Islands: The Story of Islands That Have Vanished from Nautical Charts. University of British Columbia Press, 1984. ISBN 0-7748-0210-3 Куприн А. М. Слово о Карте. — М.: Недра, 1987. — 143 с. Рамсей Р. Открытия, которых никогда не было
Катэгорыя:Астравы-прывіды Катэгорыя:Марскія легенды