Аляксандр Пятровіч Сабалеўскі (, Гарадок, Віцебская вобласць — ) — Герой Савецкага Саюза (1940).
Біяграфія Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію (1945). У Чырвонай Арміі з 1926 г. Са жніўня 1937 г. карабельны ўрач на ледаколе «Георгій Сядоў»; у жніўні 1937 — студзені 1940 гг. у час 812-дзённага дрэйфу ледакола ў Паўночным Ледавіковым акіяне дзякуючы намаганням Сабалеўскага члены экіпажа не захварэлі на цынгу і вытрымалі маразы, ён таксама актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх работах на ледаколе і льдзіне. У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені — верасні 1941 г. ўдзельнік баёў на Ленінградскім фронце. Да 1959 г. на ваенна-медыцынскай службе.
Жыў у горадзе Паўлаўск. Да 1979 г. працаваў галоўным урачом Дома санітарнай асветы ў Ленінградзе.
Памяць Імем Героя названая адна з вуліц у Гарадку.
Літаратура
Сабалеўскі Аляксандр Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 184. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР