Мару́на, або Павіліца (Gálium) — род кветкавых раслін сямейства , распаўсюджаных па ўсім свеце.
Агульная колькасць відаў — каля чатырохсот.
Батанічнае апісанне Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны (зрэдку паўкусты) вышынёй да 1,3 м. Сцёблы раслін чатырохгранныя або круглыя, шурпатыя ці гладкія. Лісце суцэльнае, па 4—14 у несапраўдных кальчаках. Кветкі дробныя, белага, жоўтага ці ружовага колеру, сабраныя ў канцавыя або пазушныя паўпарасонікі. Плод — арэшак.
Значэнне і выкарыстанне
Некаторыя віды — лекавыя расліны. Многія віды — пустазелле. Меданосныя расліны.
Літаратура
Спасылкі
Galium // ИАС «ООПТ России»
Подмаренник: Информация на сайте «Флора Западной Австралии»