Бошцьян Лекан () — югаслаўскі біятланіст, удзельнік двух зімовых Алімпійскіх гульняў. З 1991 года выступаў за зборную Славеніі. На нацыянальных спаборніцтвах абараняў колеры спартыўнага клуба «Тэрміт».
Кар’ера
У гонках Кубка свету дэбютаваў у 1986 годзе на этапе ў аўстрыйскім Хохфільцэне, дзе стаў 74-м у спрынце. Лепшым вынікам за 10 год выступаў стала 12-е месца ў індывідуальнай гонцы ў сезоне 1994/1995 у славенскай Паклюцы.
У чэмпіянаце свету ўпершыню ўдзельнічаў у 1989 годзе ў аўстрыйскім Абертыліяхе, дзе ў індывідуальнай гонцы стаў 67-м, а ў каманднай гонцы 16-м. Лепшым вынікам, паказаным на чэмпіянатах свету, стала 21-е месца ў спрынце ў італьянскім Антхольцы ў 1995 годзе.
Удзельнічаў у двух зімовых Алімпійскіх гульнях (1992 і 1994). Лепшае месца — 21-е (індывідуальная гонка ў Альбервілі).
Жанаты, мае двух дачок — Ніку і Сару.
Удзел у Чэмпіянатах свету
ГодМесца правядзенняІндСпрКамЭст1989ЧС Файстрыц 67 — 16 —1990ЧС Мінск 70 42 10 81991ЧС Лахці 36 — 11 —1993ЧС Баравец 68 — — —1995ЧС Антхольц 41 23 — 141996ЧС Рупольдзінг 52 — — 19
Удзел у Алімпійскіх гульнях
ГодМесца правядзенняІндСпрЭст1992 Альбервіль 21 51 —1994 Лілехамер 59 — 10
Агульны залік Кубка свету 1991/1992 — 40-е месца 1992/1993 — 60-е месца 1993/1994 — 75-е месца
Спасылкі Профіль IBU Вынікі выступаў на www.the-sports.org
Катэгорыя:Біятланісты Югаславіі Катэгорыя:Біятланісты Славеніі Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года