Лука Захаравіч Мураві́цкі (, вёска Доўгае, Салігорскі раён, Мінская вобласць — ) — ваенны лётчык. Герой Савецкага Саюза (1941).

Біяграфія Беларус. Скончыў Барысаглебскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча (1938). У Вялікую Айчынную вайну на фронце з чэрвеня 1941 года. Пілот знішчальнага авіяпалка старшы лейтэнант Муравіцкі суправаджаў транспартныя самалёты ў блакіраваны Ленінград, прыкрываў з паветра разгрузку чыгуначных эшалонаў, збіў 3 самалёты праціўніка. 3 верасня 1941 г на самалёце І-16 тараніў паветранага разведчыка праціўніка. Здзейсніў пасадку на пашкоджаным самалёце. 22 кастрычніка 1941 г за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях з ворагамі, яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 30 лістапада 1941 камандзір звяна старшы лейтэнант Муравіцкі загінуў у няроўным паветраным баі, на подступах да Ленінграда. Усяго збіў 10 і ў групе 37 самалётаў праціўніка.

Літаратура — С. 28.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС