Луга́нь, Луганка — рака ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны, правы прыток Северскага Данца (басейн Дона).

Рака Лугань бярэ пачатак на тэрыторыі горада Горлаўка, ля чыгуначнага насыпу ў раёне станцыі Байрак, і працякае па Данецкай і Луганскай абласцях (усход Украіны). З’яўляецца правым прытокам ракі Северскі Данец, адносіцца да басейна ракі Дон. Даўжыня ракі Лугань каля 200 км (198 км), плошча басейна 3740 км². Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 1,5—5 км. Рэчышча звілістае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км.

Ад назвы ракі названы горад Луганск.

Літаратура Татолі І. О. Луга́нь, Луганка // Географічна енциклопедія України: в 3-х томах / Редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К.: «Українська радянська енциклопедія» імені М. П. Бажана, 1989. — Том 2: З—О. — С. 294. — 480 с.: іл.— (В опр.) — ISBN 5-88500-015-8, ISBN 5-88500-012-8 (т. 2). Луга́нь, Луганка // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1981. — Т. 6 : Куликів — Мікроклімат. — С. 233. — 552 с., арк. іл. : іл., табл., портр., карти + 1 арк с.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Луганскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Данецкай вобласці Катэгорыя:Прытокі Северскага Данца