Міхаі́л Карне́евіч Піліпе́нка (, вёска Дубраўка, Хоцімскі раён — , Масква) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Скончыў Бярозкаўскую сярэднюю школу (1941). У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. на Заходнім, Паўночна-3аходнім, Ленінградскім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік Курскай бітвы. Сувязіст, малодшы сяржант М. К. Піліпенка вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра на поўдзень (2.10.1943) і поўнач (5.10.1943) ад Кіева. Пад агнём праціўніка пераправіўся цераз раку, наладзіў сувязь з камандаваннем палка, карэкціраваў агонь артылерыі. На захопленым плацдарме з яго ўдзелам адбіты неаднаразовыя атакі ворага, У ноч на 6.10.1943 г. ў ліку перадавых падраздзяленняў удзельнічаў у вызваленні Кіева. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 29.10.1943 г.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, «3а службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР», медалямі. Пасля вайны скончыў Куйбышаўскае ваеннае вучылішча сувязі (1946), Ваенную акадэмію сувязі (1953) і акадэмічныя курсы пры ёй (1972). Да 1973 г. на камандных пасадах у Савецкай Арміі. У 1973—1991 гг. начальнік Кіеўскага вышэйшага ваенна-інжынернага двойчы Чырванасцяжнага вучылішча сувязі імя Калініна. Генерал-лейтэнант (1984). Ганаровы грамадзянін г. Кіева. Аўтар кнігі «Сам-насам з вайною» (1999).
Літаратура
Беларуская Савецкая энцыклапедыя: у 11-ці т. т. 8 / Гал. рэд. П. У. Броўка і інш. — Мн: БСЭ, 1974. - С. 435.
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя працаўнікі вышэйшай школы СССР Катэгорыя:Заслужаныя працаўнікі сувязі СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Кіева Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі, Украіна Катэгорыя:Пахаваныя на Люблінскіх могілках