Міхаіл Фёдаравіч Рабчэўскі (, вёска Балешын, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — ) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Клімавіцкай сямігодкі пacтyпіў у Магілёўскі медыцынскі тэхнікум. У 1933 г. паспяхова закончыў два курсы Магілёўскага вячэрняга педінстытута. Па спецнабору паступіў у Сталінградскую школу лётчыкаў, якую закончыў у 1938 г. Служыў камандзірам эскадрыллі штурмавікоў, штурманам палка, дывізіі, камандзірам штурмавога авіяпалка. Удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне, здзейсніў 54 паспяховыя вылеты. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

З 22 чэрвеня 1941 г. ваяваў на Паўночна-Заходнім, Сталінградскім, Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, 4-м Украінскім, 1-м, 2-м i 3-м Прыбалтыйскім франтах. У самых складаных становішчах выходзіў пераможцам. Зpaбіў 192 баявых вылеты, з ix дзесяць — ноччу i трынаццаць — у складаных кліматычных умовах. Знішчыў 5 нямецкіх самалётаў у паветры i 20 на зямлі. Баявыя заслугі адзначаны ордэнамі Леніна, Суворава i Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі. 1 лістапада 1943 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1956 г. звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Жыў у Магілёве, працаваў намеснікам дырэктара млынкамбіната, начальнікам штаба грамадзянскай абароны прадпрыемства.

31 сакавіка 1979 г. М. Ф. Рабчэўскі памёр, пахаваны на Польскіх могілках. У 1979 годзе на яго магіле пастаўлена стэла.

Яго імем названа вуліца ў Клімавічах.

Літаратура Рябчевский Михаил Фёдорович // Энциклопедия Победы: Беларусь – Москва / составители: А. И. Докучаев, Б. Д. Долготович, Л. В. Языкович. – Минск, Москва, 2009. – С. 589. Рабчэўскі Міхаіл Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 37. — ISBN 985-11-0214-8.