Сяргей Міхайлавіч Чарапнёў (, вёска Шніткі, , Віцебская вобласць — ) — ваенны лётчык, гвардыі капітан. удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 скончыў Мелітопальскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча штурманаў. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 г., гвардыі капітан, штурман карабля, атрада, эскадрыллі цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў. У 1941—1943 гг. зрабіў 237 баявых вылетаў і 94 вылеты для забеспячэння савецкіх войск боепрыпасамі і палівам. Экіпаж бамбардзіроўшчыка скінуў на аб’екты праціўніка больш за 260 тон бомбаў, разбурыў 4 варожыя пераправы, 2 чыгуначныя вузлы, знішчыў 5 самалётаў, 11 танкаў, 37 аўтамашын праціўніка.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 18.09.43. Загінуў 14.06.1944 г. у раёне горада Дэмблін (Польшча).

Літаратура

Навечно в сердце народном. 3-е изд. доп., и испр. Минск. 1984

Спасылкі

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі