Фла́вій Вале́рый Канста́нцый (), больш вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Канстанцый I Хлор — рымскі імператар як Цэзар у 293—305 гадах, як Аўгуст у 305—306 гадах. Бацька Канстанціна Вялікага і заснавальнік дынастыі Канстанцінаў. Мянушку Хлор (, што азначае «бледны») атрымаў пазней ад візантыйскіх гісторыкаў.
Паходзіў з прыдунайскіх правінцый. У 293 годзе Дыяклетыян абвясціў Канстанцыя цэзарам. На гэтай пасадзе ён праводзіў кампаніі супраць узурпатара Алекта ў Брытаніі, на Рэйне супраць алеманаў і франкаў. Стаўшы аўгустам у 305 годзе, Канстанцый пачаў паспяховую карную кампанію супраць піктаў і скотаў. Аднак у наступным годзе ён сканаў у Эбаракуме. Яго смерць выклікала пачатак крызісу тэтрархіі.
Канстанцый насіў наступныя пераможныя тытулы: «Германскі Найвялікшы» — з 294 года, «Брытанскі Найвялікшы» — з 296 года, «Карпійскі Найвялікшы», «Армянскі Найвялікшы», «Мідыйскі Найвялікшы», «Адыябенскі Найвялікшы», «Персідскі Найвялікшы» — з 297 года, «Сармацкі Найвялікшы» — магчыма, з 299 года, «Сармацкі Найвялікшы» (другі раз) і «Германскі Найвялікшы» (другі раз) — з 301 года, «Брытанскі Найвялікшы» (другі раз) — з 306 года.
Біяграфія
Жыццё да прыняцця ўлады Флавій Валерый Канстанцый Хлор нарадзіўся ў Ілірыку 31 сакавіка меркавана ў 250 годзе. Паводле кнігі «Гісторыя Аўгустаў», ён быў сынам знатнага выхадца з Еўтропія і Клаўдзіі, пляменніцы імператараў Клаўдзія II і КвінтылаТрэбелій Паліён. Гісторыя Аўгустаў. Боскі Клаўдзій. XIII. 2.. Панегірыст Еўменій называе яго нават незаконнанароджаным сынам Клаўдзія. Сучасныя гісторыкі, такія як і аўтары PLRE, падазраюць, што гэты радавод быў прыдуманы Канстанцінам I Вялікім ужо пасля смерці Канстанцыя для ўмацавання сваёй улады, і што яго сям’я былі нязнатнага паходжанняPLRE. Fl. Val. Constantius 12..
Канстанцый быў членам корпуса пратэктараў імператара пры Аўрэліяне і ўдзельнічаў у паходзе супраць Пальмірскага царства. Паводле зборніка біяграфій імператараў «Гісторыя Аўгустаў», у часы ўладарання Проба Канстанцый быў дуксам, але гэта, хутчэй за ўсё, выдумка аўтара. Паводле «Ананіма Валезія», Канстанцый быў яшчэ і ваенным трыбунамАнанім Валезія. Паходжанне імператара Канстанціна. I. 2.. Адзіная дакументальна пацверджаная пасада Канстанцыя — гэта прызначэнне яго прэзідам Далмацыі ў кіраванне Кара. Была выказана здагадка, што пасля паўстання Дыяклетыяна Канстанцый перайшоў на яго бок і ўзяў удзел у бітве пры Маргусе ў 285 годзе.
У 286 годзе Дыяклетыян прызначае свайго сябра Максіміяна суправіцелем і дае яму ў валоданне заходнія правінцыі, у той час як сам забірае ўвесь Усход, пачынаючы працэс, які ў канчатковым выніку прывядзе да падзелу Рымскай імперыі на дзве часткі — Заходнюю і Усходнюю. У 288 годзе, калі тэрмін яго знаходжання на пасадзе прэзіда Далмацыі скончыўся, Канстанцый быў прызначаны прэфектам прэторыя пры заходнім імператары Максіміяне. З тых часоў ён, як відаць, заняў значнае становішча пры імператарскім двары. На працягу перыяду 288—289 гадоў Канстанцый пад камандаваннем Максіміяна прымаў актыўны ўдзел у вайне супраць алеманаў, правядзення кампаній на тэрыторыі варварскіх плямёнаў за Рэйнам і Дунаем. Для ўмацавання сувязей паміж імператарам і яго ўплывовым военачальнікам у 289 годзе Канстанцый адмовіўся ад сваёй жонкі (або наложніцы) Алены і ажаніўся з дачкой імператара Максіміяна Феадорай.
Кіраванне
Абвяшчэнне цэзарам 300px|right|thumb|Аргентыус з партрэтам Канстанцыя Хлора
У 293 годзе Дыяклетыян, усведамляючы амбіцыі свайго суправіцеля, дазволіў Максіміяну садзейнічаць Канстанцыю ў атрыманні тытула імператара падчас новага падзелу імперыі. Дыяклетыян падзяляе адміністрацыю Рымскай імперыі на дзве паловы, якія адносяцца да заходняй і ўсходняй часткам. Кожнай паловай будзе кіраваць аўгуст пры падтрымцы цэзара. Абодва цэзары мелі права спадчыны пасля смерці аўгуста.
У Медыялане 1 сакавіка 293 года Канстанцый быў афіцыйна прызначаны цэзарам Максіміяна. Ён прыняў імя Флавія Валерыя і атрымаў у кіраванне Галію, Брытанію і, магчыма, Іспанію. Дыяклетыян, усходні Аўгуст, у імкненні захаваць баланс сіл у імперыі прызначае 21 мая 293 года ў Філіпопалі военачальніка Галерыя сваім цэзарам. Канстанцый быў старэйшым з двух цэзараў, і таму ў афіцыйных дакументах ён заўсёды меў прыярытэт, быўшы згаданым перад Галерыем. Сталіцай Канстанцыя была Аўгуста Трэвераў, размешчаная на рацэ МазелаСучасная назва — Мозель.. У гэтым горадзе імператар пачаў будаўніцтва грандыёзнага палацавага комплексу, які быў завершаны яго сынам. Комплекс займаў усю паўночна-заходнюю частку горада.
Першай задачай Канстанцыя пасля абвяшчэння цэзарам было задушыць паўстанне рымскага ўзурпатара Караўзія, які абвясціў сябе імператарам у Брытаніі і паўночнай Галіі ў 286 годзе. Пасля паражэння, нанесенага ім Максіміяну, той быў вымушаны прызнаць уладу мяцежніка. У канцы 293 года Канстанцый аблажыў і ўзяў штурмам галоўную базу і гавань Караўзія на кантыненце — Банонію. Вялікая дамба, якая стаяла на ўваходзе ў бухту, не дазволіла Караўзію паслаць да горад падмацаванне, і таму ўзурпатар быў вымушаны здаць горад. Неўзабаве пасля гэтага Караўзій быў забіты сваім скарбнікам Алектам, які абвясціў сябе імператарам.
Канстанцый правёў наступныя два гады ў нейтралізацыі пагрозы нападзення франкаў, якія былі саюзнікамі Алекта, бо паўночная Галія заставалася пад кантролем брытанскага ўзурпатара прынамсі да 295 года. Ён таксама ваяваў супраць алеманаў і дабіўся некаторых перамог у вусці Рэйна ў тым жа годзе. Адміністрацыйныя праблемы азначалі, што ён здзейсніў прынамсі адну паездку ў Італію ў той час. Нарэшце, у 296 годзе Канстанцый палічыў, што дастаткова ўмацаваўся на кантыненце, і здаў камандаванне войскамі на Рэйне Максіміяну. Ён арганізаваў дзве флатыліі. Адна, пад камандваннем самога Канстанцыя, выйшла з Баноніі, а другая пад камандаваннем прэфекта прэторыя Юлія Асклепіядота адплыла з вусця Сены. Дзякуючы моцнай смузе прэфект здолеў удачна пазбегнуць сустрэчы з галоўным флотам Алекта і высадзіўся з арміяй на востраве УайтАўрэлій Віктар. Пра цэзараў. XXXIX. 42.. Алект з усімі сіламі накіраваўся насустрач войску Асклепіядота, і гэта дало Канстанцыю магчымасць без перашкод высадзіцца ў Кенце. Аднак спроба не ўвянчалася поспехам, таму што з-за моцнай смугі частка караблёў не змагла далучыцца да асноўнага флоту, і цячэннем яе аднесла да вусця Тэмзы. Праз некаторы час імператар адправіўся на паўднёвы бераг Ла-Манша, а прэфекту ўдалося канчаткова разбіць Алекта дзесьці на поўначы Хэмпшыра або Беркшыра, у выніку чаго ўзурпатар загінуў. Аднак частка яго наймітаў з племені франкаў выратавалася і драпежнічала аж да Ландыніума, дзе іх перабілі легіянеры Канстанцыя, якія размінуліся з ім пры высадцы ля кенцкага ўзбярэжжа і абыходнай дарогай дабраліся да правінцыйнай сталіцы. Жыхары горада сустракалі імператара як вызваліцеля.
right|thumb|Залаты медальён, выпушчаны ў гонар перамогі над Алектам
У гонар гэтых перамог Канстанцый выпусціў серыю вялікіх залатых памятных медальёнаў. На адным з іх з надпісам «Міласэрнасць імператараў» намаляваны сам імператар у львінай накідцы, які працягвае руку ўкленчанай Брытаніі, а Перамога кладзе яму на галаву карону. На іншым медальёне, буйнейшым, знаходзіцца надпіс «Аднаўляльнік вечнага міру» і намаляваны Канстанцый, які скача на кані да гарадской сцяны. Указана, што гэта горад Ландыніум.
Канстанцый заставаўся ў Брытаніі на працягу некалькіх месяцаў, падчас чаго замяніў большую частку адміністрацыі ўзурпатара і правёў рэформы падзелу правінцыі. У выніку падзелу была ператворана ў Максіму Цэзарэйскую і Брытанію Першую, а у Флавію Цэзарэйскую і Брытанію Другую. Па яго загадзе былі адноўлены вал Адрыяна і прыгранічныя крэпасці, а ў Ландыніуме пабудаваны манетны двор. З Галіі ў Брытанію быў адпраўлены шэраг майстроў для аднаўлення разбураных падчас баявых дзеянняў гарадоўЛацінскія панегірыкі. V. 21.. Летам 297 года імператар адправіўся ў Італію, каб сачыць за ёй у той час як Максіміян ваяваў з маўрамі ў Афрыцы, але неўзабаве вярнуўся назад у Галію.
Пасля вяртання ў Галію ў 297 годзе Канстанцый засяліў там мноства пустэльных зямель франкамі, каб кампенсаваць значныя страты, выкліканыя яго папярэднімі паходамі на саюзнікаў Алекта і Караўзія. У наступным годзе Канстанцый ваяваў у бітве пры Лінгоне супраць алеманаў, але яго атрад быў вымушаны бегчы. Канстанцый сам быў паранены і ў сувязі з блізкасцю ворага загадаў не адкрываць гарадскія вароты, а падняць яго на канатах на сцяну. Ён быў закрыты ў горадзе, але быў вызвалены сваёй арміяй праз шэсць гадзін і перамог ворага, які страціў 60 тысяч салдатЕўтропій. Брэвіярый ад заснавання Горада. IX. 23.. Імператар ізноў перамог варвараў, якія пераправіліся цераз заледзянелы Рэйн, каля Вінданісы, тым самым умацаваўшы абарону германскай мяжы. У 300 годзе Канстанцый правёў кампанію супраць франкаў на Рэйне. Аднак наступныя тры гады рэйнская мяжа працягвала займаць увагу Канстанцыя. У час свайго кіравання Канстанцый стварыў тры новыя легіёны: I Надзейны Флавіеў Гальскі, I Флавіеў Марсаў і XII Пераможны.
У 303 годзе Канстанцый сутыкнуўся з указам Дыяклетыяна, якія азначаў пачатак Вялікага ганення на хрысціян. З усіх чатырох тэтрархаў Канстанцый, які быў язычнікам, прыклаў мінімум намаганняў для рэалізацыі ўказу Дыяклетыяна ў заходніх правінцыях, якія былі пад яго непасрэдным кіраўніцтвам. Ён толькі абмежаваўся зачыненнем некалькіх цэркваў. Еўсевій Кесарыйскі сцвярджаў, што Канстанцый быў хрысціянінамЕўсевій Кесарыйскі. Жыццё блажэннага васілеўса Канстанціна. I. 11-13..
Прызначэнне аўгустам і смерць Паміж 303 і 305 годам Галерый пачаў дабівацца права ўзяць уладу Канстанцыя пасля сыходу Дыяклетыяна. У 304 годзе Максіміян Геркулій сустрэўся з Галерыем, верагодна, для абмеркавання гэтага пытання пераемнасці, і Канстанцый або не быў запрошаны, або не змог прыехаць на сустрэчу з-за напружанага становішча на Рэйне. Да 303 года, відаць, існавала сакрэтнае пагадненне паміж тэтрархамі, што сын Канстанцыя Канстанцін і сына Максіміяна Максенцый павінны былі быць прызначаны цэзарамі пасля адрачэння Дыяклетыяна і Максіміяна. Да канца 304 года Галерый пераканаў Дыяклетыяна (які ў сваю чаргу пераканаў Максіміяна) прызначыць цэзарамі сваіх стаўленікаў Флавія Севера і Максіміна Дазу.
Дыяклетыян і Максіміян сышлі ў адстаўку 1 мая 305 года, магчыма, з-за дрэннага здароўя Дыяклетыяна. Флавій Север і Максімін Даза былі прызначаны цэзарамі. Перад войскамі, якія сабраліся ў Медыялане, Максіміян Геркулій зняў свой пурпурны плашч і перадаў яго новаму цэзару Северу і абвясціў Канстанцыя аўгустам. Тая ж самая сцэна разыгралася ў Нікамедыі, дзе Дыяклетыян абвясціў цэзарам Максіміна Дазу, а аўгустам Галерыя. Канстанцый, які быў умоўна старэйшым імператарам, кіраваў заходнімі правінцыямі, адмовіўшыся ад Італіі і Афрыкі, у той час як Галерый прыняў пад сваё начальства ўсходнія правінцыі. Канстанцін, расчараваўшыся ў сваіх надзеях стаць цэзарам, збег з-пад нагляду Галерыя пасля таго, як Канстанцый прасіў усходняга аўгуста вызваліць яго сына па прычыне сваёй хваробы. Канстанцін далучыўся да двара свайго бацькі на ўзбярэжжы Галіі падчас падрыхтоўкі да кампаніі ў Брытаніі.
У 305 годзе Канстанцый пераправіўся ў Брытанію і накіраваўся на крайнюю поўнач вострава, пачаўшы ваенную экспедыцыю супраць піктаў, і, відаць, атрымаў перамогу, пра што сведчыць пераможны тытул «imperator II», атрыманы ім 7 студзеня 306 года. Пасля вяртання ў Эбаракум на зімоўку Канстанцый планаваў працягнуць кампанію, але 25 ліпеня 306 года ён сканаў. Калі Канстанцый паміраў, ён рэкамендаваў свайго сына салдатам у якасці пераемніка, і пасля гэтага Канстанцін быў абвешчаны імператарам легіёнамі ў Эбаракуме. З Брытаніі цела Канстанцыя было перавезена ў Галію, дзе і было пахавана, як відаць, у Аўгусце Трэвераў.